Камена

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Камень Харэцкі»)
Камена
лац. Kamiena
Дата заснаваньня: XV стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Каменскі
Насельніцтва: 481 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1774
Паштовы індэкс: 223132
СААТА: 6232827041
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°24′53.7667″ пн. ш. 28°2′10.8704″ у. д. / 54.414935194° пн. ш. 28.036352889° у. д. / 54.414935194; 28.036352889Каардынаты: 54°24′53.7667″ пн. ш. 28°2′10.8704″ у. д. / 54.414935194° пн. ш. 28.036352889° у. д. / 54.414935194; 28.036352889
Камена на мапе Беларусі ±
Камена
Камена
Камена
Камена
Камена
Камена
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ка́мена[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Мікалаеўшчыне. Цэнтар сельсавету Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 481 чалавек. Знаходзіцца за 42 км на паўночны ўсход ад Лагойску, за 44 км ад чыгуначнай станцыі Барысаў, на аўтамабільнай дарозе ПлешчаніцыЗэмбін.

Камень Харэцкі — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню маёнтак Камень Харэцкі ўпамінаецца ў сярэдзіне XV стагодзьдзя. У першай палове XVI ст. яго набыў ваявода смаленскі Васіль Тышкевіч. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

У 1567 годзе Камень Харэцкі ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага. У 1570 годзе Васіль Тышкевіч пакінуў маёнтак свайму сыну Яўстаху.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Камень Харэцкі апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні[3]. У 1841 годзе ў мястэчку збудавалі драўляную царкву Покрыва Багародзіцы, якой належала 90 дзесяцінаў зямлі. На могілках існавала царква Прачыстай Багародзіцы, у якой шанаваўся мясцовы абраз Божай Маці. Паводле інвэнтару 1846 году, у маёнтку было 14 двароў, вадзяны млын, карчма, хлебазапасны магазын. На 1886 год у Камені было 14 двароў, царква, капліца, смалакурны завод.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Камень занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Камена абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам сельсавету Зэмбінскага раёну (з 25 сьнежня 1962 году ў Лагойскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1926 год тут было 54 двары, на 1941 год — 80. У Другую сусьветную вайну з 1941 да 1944 году вёсца знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

На 1969 год у Камене было 118 двароў, на 1997 год — 199, на 1 студзеня 2003 году — 182. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новая царква

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1833 год — 99 чал.; 1846 год — 88 чал.; 1870 год — 78 муж.; 1886 год — 182 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1926 год — 291 чал.; 1941 год — 298 чал.; 1969 год — 392 чал.; 1997 год — 587 чал.[4]; 1999 год — 572 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2003 году — 553 чал.[5]; 2010 год — 481 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Камена працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

У 1990-я гады вясковую краму перабудавалі пад царкву.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пахавальня Жаброўскіх

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца-пахавальня Жаброўскіх

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Покрыва Багародзіцы (XIX ст.)
  • Царква Прачыстай Багародзіцы

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 252.
  2. ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 135.
  3. ^ Jelski A. Kamień (4) // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 734.
  4. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 511.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]