Камніны (трапэзундзкая лінія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Вялікіх Камніноў

Вялікія Камніны́ — галіна бізантыйскага арыстакратычнага роду Камніноў, дынастыя імпэратараў Трапэзундзкае імпэрыі (12041461), што ўтварылася пасьля распаду Бізантыйскае імпэрыі ў 1204.

Дынастыя заснаваная Аляксеем I Вялікім Комнінам. Вялікія Комніны былі нашчадкамі трэцяга сына Аляксея I Комніна сэбастакратара Ісака, знаходзіліся ў блізкім сваяцтве з грузінскай царскай дынастыяй Баграцідаў. Вылучаліся схільнасьцю да авантурызму, мецяжам і змовам. Сын Ісака нават прыняў іслам. Амаль усе імпэратары гэтай дынастыі былі няўдалымі валадарамі, і больш ці менш паслухмяна ішлі палітычнымі ўмовамі, не спрабуючы іх зьмяніць. Іх асабістыя якасьці не былі выразнымі й яркіх гістарычных асобаў у гэтай дынастыі не было.

У часы Людовіка XVI капітан францускага войска Дэмэтрыюс Комнінус сьцьвярджаў сваё паходжаньне ад Нічыпара, аднаго зь дзяцей апошняга імпэратара Давыда, якога быццам пашкадаваў Мэхмэд. Комнінус атрымаў каралеўскі патэнт (1782), у якім яго прэтэнзіі пацьверджваліся, але пазьней лічылася, што крытыкі яны не вытрымліваюць. Быццам сапраўдныя дакумэнты, якімі Комнінус пацьверджваў свае прэтэнзіі, выдаваліся ім асобнай кнігай у Амстэрдаме (1784). Нашчадкі Комнінуса былі жывыя яшчэ ў сяр. 19 ст.

Дынастыя была амаль невядомай у Эўропе да выхаду працы праф. Фальмэраера «Гісторыя імпэрыяў Трапэзунду»; паведамленьні Дзю Канжа і Гібана былі моцна памылковымі празь недахоп крыніцаў. У аснову працы Фальмэраера ляглі знойдзеныя ім у Аенэцыі грэцкія «Хроніка імпэратарскага палаца ў Трапэзундзе» Панарэта (жыў у часы Аляксея III Іаана) і праца Вісарыёна аб Трапэзундзе.

Радавод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мануіл (да 1152-пасьля 1185), асьлеплены й зьняволены ў 1185; ж. — Русудан Грузінская, д. Георгія ІІІ, цара Грузіі

  1. Аляксей I Мэгас (11821222), трапэзундзкі імпэратар ад 1205; ж. — Тэадора Аксухіна
    1. Ян I Мэгас (?-1238), трапэзундзкі імпэратар
      1. Іанік, зьняволены ў манастыры
    2. Мануіл І (12181263), трапэзундзкі імпэратар; ж. — 1) каля 1235 Ганна Ксыляое; 2) Русадані Ібэрйская, д. Георгія IV, цара Грузіі; 3) Ірэна Сырыкайна
      1. Андронік II (12361266), трапэзундзкі імпэратар ад 1263
      2. Георгіяс, трапэзундзкі імпэратар 12661280, пасьля зьвергнуты
      3. Ян II (1262/1263-1297), ж. — 1282 Еўдакія Паляйлёгіна (?-1301/1302)
        1. Аляксей II (12831330), трапэзундзкі імпэратар ад 1297, ж. — 1300 Джыяджак, дачка Бэхі Жаквэлі аты, бэга Самацхэ
          1. Андронік III (?-1332), трапэзундзкі імпэратар ад 1330, забіты
            1. Мануіл II (1323/1324-1333), незаконны, трапэзундзкі імпэратар у 1332, забіты
          2. Базыль (?-1340), трапэзундзкі імпэратар ад 1332, атручаны; ж. — 1) 1335 Ірэна Паляйлёгіна, трапэзундзкая імпэратрыца 13401341; 2) (бігамна) Ірэна з Трапэзунду, маці ягоных дзяцей
            1. Аляксей Мэгас (1337-каля 1349)
            2. Аляксей III (1338/1339-20 сакавіка 1390, Трапэзунд), трапэзундзкі імпэратар ад 1349; ж. — (каля 28 верасьня 1351 Царква сьв. Яўгена ў Трапэзундзе) Тэадора Кантакузін (?-да чэрвеня 1400)
              1. Базыль Мэгас (верасень 13581377)
              2. Мануіл III (16 лістапада 1364-5 сакавіка 1417), трапэзундзкі імпэратар 13901416; ж. — 1) Гульхан (Еўдакія) Грузінская (?-2 траўня 1395), д. Давыда IX Грузінскага; 2) 1395 Ганна Філянтрапэна
                1. Аляксей IV (?-1429), трапэзундзкі імпэратар ад 1417, забіты; ж. — 1395 Тэадора Кантакузін (?-1426)
                  1. Ян IV (?-1460), трапэзундзкі імпэратар 14291459, плаціў даніну Мэхмэду II; ж. — 1) 1425/1426 N Грузінская (?-да 1438), д. Аляксандра І Вялікага, цара Грузіі; 2) да 1438 турчанка
                    1. Тэадора Мэгале (?-пасьля 1478), м. — Узун Хасан хан Акеюнлу
                  2. Скантарыёс Мэгас (?-1454/1459), ж. — 1437 Марыя Гатылюсія, ад 1461 у гарэме Мэхмэда II
                    1. Аляксей Мэгас (14541463), абезгалоўлены
                  3. Давыд (?-1 лістапада 1463, Канстантынопаль), трапэзундзкі імпэратар 14591461, абезгалоўлены разам зь 7 зь 9 дзяцей; ж. — 1) 1429 Марыя, дачка князя Аляксей Гатыйскага; 2) да 1447 Гелена Кантакузін
                    1. Базыль (?-1 лістапада 1463, Канстантынопаль), абезгалоўлены
                    2. Мануіл (?-1 лістапада 1463, Канстантынопаль), абезгалоўлены
                    3. Георгіяс (?-1 лістапада 1463, Канстантынопаль), абезгалоўлены
                    4. Ганна Мэгале (1447-пасьля 1463), м. — 1462 Заган Пая
                    5. дачка, м. — Мамія дэ Гуры з Грузіі
                  4. Марыя Мэгале (?-1439), памерла ад чумы, м. — Ян VIII Палеалёг (13921448), бізантыйскі імпэратар
                  5. Тэадора Мэгале, м. — каля 1422 Асман-бэг Кара Ілук, хан Акаюнлу
                  6. Валенса (Еўдакія), м. — 1413 Ніколё Крыспа (13921450), лёрд Сырасу
              3. Эўдакія Мэгале, м. — 1) 8 кастрычніка 1379 Таджэдзін (?-1386), эмір Лімніі; 2) сэрб Канстацін Драгаш
              4. Марыя Мэгале, м. — Сулейман-бэг, эмір Халібіі
              5. дачка, м.- Мутахартэн, эмір Эрзынджана
              6. Ганна Мэгале (6 красавіка 1357-пасьля 1406), м. — чэрвень 1367 Баграт V Грузінскі (?-1393)
              7. Андронік Мэгас (незаконны; 13551376), скінуты зь вежы
              8. Ян Мэгас (незаконны)
            3. Марыя Мэгале (13281408), м. — 1352 Фагрэдзьдзін Кутлугбэг, хан Аккаюнлу
            4. Тэадора Мэгале, м. — пасьля 29 жніўня 1358 Гадж-Амар, эмір Халібіі
          3. Міхал Азахутл, забіты сваім братам Андронікам у 1330
          4. Георгі Ахпуг, забіты сваім братам Андронікам у 1330
          5. Ганна Анахутлу (?-1342), манахіня, імпэратрыца Трапэзунду ад 1341, задушаная
          6. Еўдакія, м. — Адыль-бэг ібн Якуб Кандарыдэ
        2. Міхал (1285-пасьля 1355), трапэзундзкі імпэратар 13441349, ж. — ?, дачка Канстанціна Акрапаліта
          1. Ян III (1321/1322-1362), трапэзундзкі імпэратар 13421344
      4. Тэадора Мэгале (?-пасьля 1285), манахіня, трапэзундзкая імпэратрыца 12841285
      5. Тэадора (?-пасьля 1280), м.- 1277 цар Дэмэтрэ II Грузінскі (?-12 сакавіка 1289)
    3. дачка, м. — Андронік I Гід, трапэзундзкі імпэратар 12221235
  2. Давыд (11841214), уладар Гераклеі й Пафлягоніі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]