Камуністычная партыя Ўкраіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Камуністычная партыя Ўкраіны (па-ўкраінску: Комуністична партія України) — палітычная партыя сучаснай Украіны. Лідэр партыі — Пятро Сіманенка.

Ідэалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камунізм, прарасейская рыторыка.

Удзел у выбарах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вынікі выбараў ў Вярхоўную Раду 1998 году. Камуністы пазначаны чырвоным

Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 1994 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэта былі першыя выбары пасьля аднаўленьня дзейнасьці партыі ў 1993 годзе. Выбары праходзілі па мажарытарнай выбарчай сыстэме. Камуністы перамаглі ў 85 з 450 выбарчых акругаў, і сфармавалі буйнейшую фракцыю ў Вярхоўнай Радзе.

Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 1998 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэтыя выбары праводзіліся паводле зьмешанай выбарчай сыстэмы. Палова (225) дэпутатаў абіраліся па партыйных сьпісах, астатнія 225 ў акругах. Камуністычную партыю падтрымалі 24,65% альбо 6 550 353 выбаршчыкоў, першае месца. Такім чынам, партыя атрымала 84 дэпутацкія мандаты. Таксама 34 прадстаўнікі ад камуністаў перамаглі ў аднамандатных акругах, то бок усяго камуністы здабылі 121 мандат.

Прэзыдэнцкія выбары 1999 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вынікі другога туру выбараў 1999 году паводле рэгіёнаў (рэгіёны, якія падтрымалі Сіманенку, пазначаны чырвоным)

Пятро Сіманенка зьяўляўся кандыдатам ад камуністаў на пост Прэзыдэнта Ўкраіны на выбарах 1999 году. На іх ён атрымаў падтрымку 5 849 077 галасоў выбаршчыкаў, альбо 22,24%, і разам зь Леанідам Кучмам трапіў у другі тур выбараў. Нягледзячы на падтрымку амаль ўсіх левых сілаў, у другім туры ён прайграў дзейснаму Прэзыдэнту Кучму. Пятра Сіманенку падтрымалі 10 665 420 выбаршчыкаў, альбо 37,80%.[1]

Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 2002 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На гэтых выбарах камуністы ўпершыню саступілі першае месца правацэнтрыстам з блёку Віктара Юшчанкі «Наша Ўкраіна». Камуністаў падтрымалі 5 178 074 выбаршчыкі ці 19,98%. Яны атрымалі 59 дэпутацкіх мандатаў. У аднамандатных акругах толькі 6 прадстаўнікоў ад партыі здабылі перамогу. Такім чынам, разам камуністы атрымалі 65 дэпутацкіх мандатаў.

Прэзыдэнцкія выбары 2004 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На гэтых выбарах лідэр партыі, Пятро Сіманенка, атрымаў падтрымку 1 396 135 галасоў выбаршчыкаў, альбо 4,97% (чацьвертае месца)[2]. Найбольшую падтрымку ён атрымаў на Поўдні ды Ўсходзе Ўкраіны: за яго кандыдатуру прагаласавалі 10,60% выбаршчыкоў Днепрапятроўскай, 10,04% Хэрсонскай, 8,84% жыхароў Севастопалю. Найменш Пятра Сіманенку падтрымалі выбаршчыкі Заходняй Ўкраіны. Так, яго падтрымлі 0,53% выбаршчыкоў Тэрнопальскай, 0,70% Івана-Франкоўскай, ды 0,83% Львоўскай вобласьці.

Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны 2006 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выбары ўпершыню праводзіліся паводле прапарцыйнай выбарчай сыстэмы. На іх партыю падтрымалі 929 591 выбаршчыкаў альбо 3,66%. Хоць партыя і здолела прайсьці 3% бар’ер, гэты вынік быў найгоршы за ўсю гісторыю ўдзелу партыі ў агульнанацыянальных выбарах. Партыя саступіла нават сацыялістам, якіх падтрымалі 5,69% выбаршчыкаў. Такім чынам, камуністы занялі пятае месца і атрымалі 21 дэпутацкі мандат. Але, нягледзячы на гэткія вынікі, камуністы ўпершыню ўвайшлі ў парлямэнтскую большасьць разам з Партыяй Рэгіёнаў ды сацыялістамі.

Датэрміновыя выбары ў Вярхоўную раду Ўкраіны 2007 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вынікі камуністычнай партыі на выбарах ў Вярхоўную Раду 2007 году па рэгіёнах

На датэрміновых выбарах у Вярхоўную раду Ўкраіны 2007 году партыя атрымала 1 257 291 галасоў выбарцаў, або 5,39% (чацьвертае месца)[3] і атрымала 27 мандатаў у Вярхоўнай Радзе.

Прэзыдэнцкія выбары 2010 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пятро Сіманенка зарэгістраваны[4] Цэнтральнай Выбарчай Камісіяй Украіны як кандыдат ад блёку левых ды левацэнтрысцскіх сілаў.[5] У гэты блёк апрача камуністычнай партыі ўвайшлі таксама Сацыял-дэмакратычная партыя Ўкраіны (аб'яднаная), Усеўкраінскае аб'яднаньне левых «Справядлівасьць» ды Зьвяз Левых Сілаў. Па выніках выбараў Пятро Сіманенка атрымаў 872 877 галасоў выбаршчыкаў, альбо 3,54%[6] галасоў (шостае месца).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]