Камэрун
| Камэрун République du Cameroun |
|||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: «Paix, Travail, Patrie» («Мір, праца, Бацькаўшчына») | |||||
| Дзяржаўны гімн «Ô Cameroun, Berceau de nos Ancêtres» |
|||||
| Афіцыйная мова | француская, ангельская | ||||
| Сталіца | Яундэ | ||||
| Найбуйнейшы горад | Дуала | ||||
| Форма кіраваньня | рэспубліка Поль Бія Філемон Янг |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
53-е месца ў сьвеце 475 442 км² 1,3 |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
58-е месца ў сьвеце 18 879 301 39,7/км² |
||||
| СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
84 месца ў сьвеце $41,467 млрд $2139 |
||||
| Валюта | Франк КФА (XAF) |
||||
| Часавы пас | WAT (UTC+1) | ||||
| Незалежнасьць — ад Францыі і Вялікабрытаніі |
1 студзеня 1960 і 1 кастрычніка 1961 |
||||
| Аўтамабільны знак | CM | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .cm | ||||
| Тэлефонны код | +237 | ||||
Камэру́н (па-француску: Cameroun, па-ангельску: Cameroon), Рэспубліка Камэрун — краіна ў Цэнтральнай Афрыцы, мае выхад да Гвінэйскай затокі. Мяжуе зь Нігерыяй, Чадам, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Габонам, Гвінэяй і Рэспублікай Конга.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
У выніку Вэрсальскай дамовы, тэрыторыя Камэруну была падзеленая паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй.
Камэрун атрымаў незалежнасьць 1 студзеня 1960 году, першым прэзыдэнтам стаў Ахмаду Ахіджа, лідэр Камэрунскага саюзу.
У выніку рэфэрэндума 20 траўня 1972 году, Камэрун з фэдэратыўнай распублікі пераўтварыўся ва унітарную.
[рэдагаваць] Палітыка
Камэрун — дэмакратычная рэспубліка з шматпартыйнай выбарчай палітычнай сыстэмай. Сучасная канстытуцыя была прынятая ў 1972 годзе, былі ўнесеныя папраўкі ў 1995 годзе. Заканадаўчай ўладай зьяўляецца Народны Сход, 180 удзельнікаў якога выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін. Ён зьбіраецца тры разы на год. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на 7 гадоў. Прэзыдэнт мае значную ўладу: можа самастойна фармаваць урад, назначаць кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў і г. д. Папраўка 1995 году зацьвярджае стварэньне стоасабовага сэнату, але да нашых дзён ён так і ня створаны. Выканаўчую ўладу прадстаўляе ўрад, начале з прэм’ер-міністрам, які назначаецца прэзыдэнтам.
Кіруючай партыяй з 1961 году зьяўляецца «Дэмакратычнае аб’яднаньне камэрунскага народа».
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Камэрун дзеліцца на 10 правінцыяў:
| Правінцыя | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва(2007), чал. |
|---|---|---|---|
| Адамава | Нгаўндэрэ | 63 691 | 838 689 |
| Усходняя | Бертуа | 109 011 | 875 949 |
| Заходняя | Бафусам | 13 872 | 2 269 136 |
| Літарал | Дуала | 20 239 | 2 294 540 |
| Паўночная | Гаруа | 65 576 | 1 409 445 |
| Паўночная Ўскрайняя | Маруа | 34 246 | 3 142 883 |
| Паўночна-Заходняя | Баменда | 17 810 | 2 095 538 |
| Цэнтральная | Яундэ | 68 926 | 2 797 212 |
| Паўднёва-Заходняя | Буэа | 24 471 | 1 419 269 |
| Паўднёвая | Эболова | 47 110 | 633 082 |
[рэдагаваць] Геаграфія
Паверхня Камэруну на ўзьбярэжжы раўнінная, далей ў глыб краіны паступова павышаецца і пераходзіць у Камэрунскія горы.
Асноўныя рэкі: Рыа дэль-Рэй, Меме, Мунга, Бімбія.
Клімат — трапічны, сьпякотны. Год падзяляецца на 4 часткі: пэрыяд моцных дажджоў, самай нізкай тэмпэратуры (зь ліпеня да жніўня), пэрыяд навальніц і тарнада (верасень — кастрычнік), пэрыяд непрацяглых ліўняў (лістапад — люты), пэрыяд частных грозаў і самай высокай тэмпэратуры году (сакавік — травень). У самыя халодныя месяцы (з чэрвеня да жніўня) сярэдняя тэмпэратура 22,6°С, у самы цёплы (сакавік) 26,5°С. Большая частка паверхні краіны — гэта густыя трапічныя лясы з разнастайным жывёльным і расьлінным сьветам.
[рэдагаваць] Эканоміка
[рэдагаваць] Дэмаграфія
У краіне існуе каля 250 этнічных груп. Самай вялікай зьяўляюцца пагвэ, бамілэке, дуала, банту, фульбэ. 60% насельніцтва хрысьціяне, 35% — мусульмане, астатнія прытрымліваюцца традыцыйных вераў.
Афіцыйныя мовы — француская і ангельская.
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Спорт
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Камэрун — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Афрыкі | |
|---|---|
|
Буркіна-Фасо · Бэнін · Гамбія · Гана · Гвінэя · Гвінэя-Бісаў · Каба-Вэрдэ · Кот д’Івуар · Лібэрыя · Малі · Маўрытанія · Нігер · Нігерыя · Сьера-Леонэ · Сэнэгал · Тога
|
|
|
Ангола · Бурундзі · Габон · Дэмакратычная Рэспубліка Конга · Камэрун · Руанда · Рэспубліка Конга · Сан-Тамэ і Прынсыпі · Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка · Чад · Экватарыяльная Гвінэя
|
|
| Залежныя |
Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне (Вялікабрытанія) · Канарскі архіпэляг (Гішпанія) · Мадэйра (Партугалія) · Маёта (Францыя) · Мэлілья (Гішпанія) · Рэюньён (Францыя) · Сьв. Гэлена² (Вялікабрытанія) · Сакотра (Емэн) · Сэўта (Гішпанія)
|
| Непрызнаныя | |
| 1 Часткова ў Азіі ² Уключаючы залежныя востраў Ушэсьця і Трыстан да Кунья | |