Камэта Гальлея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
1P/Гальлея
Камэта Гальлея ў 1986 г.
Камэта Гальлея ў 1986 годзе
Адкрыцьцё
Першаадкрывальнік: Названая ў гонар Эдмонда Гальлея
Альтэрнатыўныя пазначэньні: Камэта Гальлея, 1P
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха: 2449400.5 (17 лютага, 1994)
Пэрыгелій: 0.586 а. а.
Эксцэнтрысытэт арбіты: 0.967
Арбітальны пэрыяд: 75.3 a
Нахіл арбіты да плоскасьці экліптыкі: 162.3°


Камэ́та Гальле́я (афіцыйны назва 1P/Halley) — яркая камэта, адна з самых старых пэрыядычных камэт. Першая камэта, для якой вызначылі эліптычную арбіту і ўсталявалі пэрыядычнасьць вяртаньняў. Названая ў гонар ангельскага астранома і прыродазнаўцы Эдмонда Гальлея. З камэтай зьвязаныя мэтэорные струмені Эта-Акваріды і Арыяніды.

Зьмест

[рэдагаваць] Адкрыцьцё

Гальлей, склаўшы першы каталёг элемэнтаў арбіт камэт, зьвярнуў увагу на супадзеньне шляхоў камэт 1531, 1607 і 1682 гадоў і выказаў здагадку, што ў гэтыя гады назіралася адна камэта, якая абарачаецца вакол Сонца з пэрыядам прыкладна 75 гадоў. Таксама ён прадказаў вяртаньне гэтай камэты ў 1758 годзе. Гальлей амаль адгадаў — камэта вярнулася ў 1759 годзе, калі яго не было ў жывых. Прадказаньне камэты Гальлея зьявілася бліскучым пацьверджаньнем мэханікі Ньютона.

[рэдагаваць] Характарыстыка арбіты

Камэта мае адлегласьць пэрыгелія, роўную 0.587 а. а. і адлегласьць афэлія больш 35 а. а. Арбіта камэты моцна нахіленая да плоскасьці экліптыкі — на 162,5° (г. з. яна рухаецца ў накірунку, процілеглым руху плянэт). Эксцэнтрысытэт арбіты роўны 0.967275.

[рэдагаваць] Гісторыя

Камэта Гальлея — самая старая пэрыядычная камэта. Яна назіралася 31 разоў, прычым першы раз — у 446 да н. э. (паводле іншых зьвестак, заўважаная кітайцамі яшчэ ў 611 да н. э.). Лічылася, што гэта былі розныя камэты, і толькі ў XVIII ст. Гальлей выявіў пэрыядычнасьць гэтай камэты. У 1910 годзе Зямля праходзіла праз хвост камэты Гальлея. У сувязі з гэтым чакалася, што у руху Месяца будуць узбурэньні, што дапамагло б вызначыць масу камэты. Але іх не выявілася, і тым самым было даказана, што камэта мае вельмі малую масу.

[рэдагаваць] Вывучэньне

Падчас апошняга мінаньня пэрыгелія — у 1986 г. — да камэты былі запушчаныя дзьве міжплянэтныя станцыі «Вега» (СССР), «Джота» (ЕКА) і «Суісэі» і «Сакігаке» (Японія). Місіі былі пасьпяховымі — апараты вывучылі камэту зблізу ды зрабілі першыя здымкі камэтнага ядра.


[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Камэта Гальлеясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Камэты
186P/Гарада | 187P/LINEAR | 1P/Гальлея | 2P/Энке | 3D/Біэлы
Сьпіс пэрыядычных камэт
Асабістыя прылады