Камянец
| Камянец | |||||
Абарончая вежа |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1276 | ||||
| Магдэбурскае права: | 26 чэрвеня 1503 | ||||
| Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
| Раён: | Камянецкі | ||||
| Насельніцтва: | 8400 (2009) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1631 | ||||
| Паштовы індэкс: | 225050, 225051 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°24′10″ пн. ш. 23°48′30″ у. д. / 52.40278° пн. ш. 23.80833° у. д.Каардынаты: 52°24′10″ пн. ш. 23°48′30″ у. д. / 52.40278° пн. ш. 23.80833° у. д. | ||||
|
Камянец на мапе Беларусі
Камянец
|
|||||
Камяне́ц — места ў Беларусі, на рацэ Лясная. Адміністрацыйны цэнтар Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 8,4 тыс. чал. (2009). Знаходзіцца за 39 км ад Берасьця, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка (лінія Баранавічы — Берасьце); на аўтамабільнай дарозе Берасьце — Камянюкі.
Камянец — магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны. Да нашага часу тут захаваўся выдатны помнік архітэктуры раманскага стылю — абарончая вежа, найбольшая вышынёю і ступеньню захаванасьці сярод іншых збудаваньняў падобнага кшталту.
Зьмест |
Назва [рэдагаваць]
Тапонім «Камянец» утварыўся ад мясцовай мураванай («каменнай») вежы, вакол якой узьнікла паселішча[1].
У 1795—1940 места мела афіцыйную назву Камянец-Літоўскі дзеля адрозьненьня ад украінскага Камянца-Падольскага.
Гісторыя [рэдагаваць]
Першы пісьмовы ўспамін пра Камянец зьмяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1276 (у пэўных крыніцах[2] можна сустрэць больш раньняе памылковае датаваньне — 1196), калі князь валынскі Ўладзімер Васількавіч заклаў тут мураваную вежу[3]:
| ...зруби город на пустом мъстъ, нарицаемъм Льстнъ, и нарече имя eму Каменець, зане бысть камена земля. Созда же въ нем столпъ каменъ высотою 17 саженей, подобенъ удивлению всъм зрящим на нъ | ||
У 1289 князь дарагічынскі Юры Львовіч разбурыў горад. У 1366 Камянец далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе знаходзіўся ў валоданьні вялікіх князёў. Неаднаразова (у 1375, 1378 і 1379) места цярпела ад нападаў крыжакоў. Цягам 1382—1383 Камянец знаходзіўся пад уладай зяця Кейстута, князя Януша Мазавецкага. У 1409 кароль польскі Ягайла прыняў тут паслоў ад Папы Рымскага Аляксандра V. У гэты час у месьце існаваў палац-замак.
Жыхары Камянца бралі актыўны ўдзел у Грунвальдзкай бітве (1410). У 1413 места зрабілася сталіцай Камянецкага павету Троцкага ваяводзтва, яно знаходзілася на гандлёвым шляху зь Берасьця ў Горадню і з Кракава ў Вільню.
26 чэрвеня 1503 вялікі князь Аляксандар надаў Камянцу Магдэбурскае права[3], а ў 1524[3] Жыгімонт Стары — мескі герб: «у срэбным полі чырвоны мур зь вежай за ім»[4]. У 1520[3] мясьціна ўвайшла ў склад Падляскага ваяводзтва, у 1565—1566 згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай — у Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва.
У XVI ст. у Камянцы было 3—4 тыс. жыхароў. Цягам XVII—XVIII стст. тут існаваў замкава-палацавы комплекс, працавала тэкстыльная мануфактура Радзівілаў. У Трынаццацігадовую вайну маскоўскія захопнікі спалілі места[3]. З прычыны ўчыненых разбурэньняў у 1661 сойм Рэчы Паспалітай вызваліў камянецкіх мяшчанаў ад усіх падаткаў тэрмінам на 4 гады. У 1673 пры Ўваскрасенскай царкве заснавалі манастыр. У 2-й пал. XVII ст. у Камянцы было 13 вуліцаў[5]. У 1723 тут збудавалі касьцёл.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Камянец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ўвайшоў у склад Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У сяр. ХІХ ст. у месьце было 597 двароў. У кан. ХІХ ст. дзейнічалі праваслаўная царква, касьцёл і габрэйскі малітоўны дом. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 1186 будынкаў, дзейнічалі лячэбніца і царкоўна-прыходзкая школа. На 1914 працавала 7 дробных прадпрыемстваў.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Камянец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Берасьцейскім павеце Палескага ваяводзтва. Станам на 1921 у мястэчку працавалі 3 лесапільні, вінакурня, цэх апрацоўкі аўчынаў, 2 маслабойні.
У 1939 Камянец увайшоў у БССР, дзе ў 1940 атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і зрабіўся цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 23 чэрвеня 1941 да 22 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 24 чэрвеня 1983 Камянец зноў атрымаў статус места.
- Места на старых фатаздымках
Насельніцтва [рэдагаваць]

- XIX стагодзьдзе: 1830 — 927 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 5, мяшчанаў-юдэяў 738, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 176, жабракоў 14[6]; 1850 — 2,9 тыс. чал.; 1878 — 6855 чал., у тым ліку 5900 юдэяў[7]; 1893 — 1640 чал.[8]; 1897 — 4,6 тыс. чал.[9]
- XX стагодзьдзе: 1921 — 2348 чал.[10]; 1972 — 5,1 тыс. чал.[11]; 1991 — 8,3 тыс. чал.[12]; 1997 — 9,4 тыс. чал.[13]
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 8,8 тыс. чал.; 2005 — 8,7 тыс. чал.; 2006 — 8,6 тыс. чал.; 2008 — 8,5 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 — 8,4 тыс. чал.
Адукацыя [рэдагаваць]
У Камянцы працуюць 2 агульнаадукацыйныя школы, гімназія, музычная школа, 2 дашкольныя дзіцячыя ўстановы.
Мэдыцына [рэдагаваць]
Мэдычныя паслугі надаюць мескія лякарня і паліклініка.
Культура [рэдагаваць]
Дзейнічаюць 2 дамы культуры, клюб, кінатэатар, 2 бібліятэкі.
Спорт [рэдагаваць]
Для правядзеньня спартовых мерапрыемстваў у Камянцы маецца стадыён «Колас», прыстасаваны для гульні ў футбол, для правядзеньня лёгкаатлетычных спаборніцтваў, пляцоўкі для гульні ў баскетбол і валейбол, месца для зімовага катка. Ёсьць павільён для настольных гульняў: настольны тэніс, більярд. Пры стадыёне знаходзіцца адміністрацыйна-сацыяльны будынак з прыбіральнямі, апранальнямі, душавымі. Апроч таго, у Камянцы дзейнічае фізкультурна-спартовы клюб, дзіцячая і моладзевая спартовая школа «Пушча», футбольны клюб «Камянец». Штогод праводзіцца каля 50 спартовых мерапрыемстваў.
Забудова [рэдагаваць]
У паўднёвай частцы Камянца сфармаваўся мікрараён, забудаваны 4—5-павярховымі жылымі дамамі. Аўтамагістраль Берасьце — Камянюкі падзяляе места на ўсходнюю і заходнюю часткі. Асновай яго плянавальнай структуры зьяўляецца няправільная радыяльная сетка вуліцаў. Галоўная вуліца — Берасьцейская (дзялянка аўтамабільнай дарогі Берасьце — Камянюкі). На ёй склаўся адміністрацыйна-грамадзкі цэнтар. Пэрспэктыву вул. Берасьцейскай замыкае сквэр і будынак сярэдняй школы № 1. Пераважае аднапавярховая індывідуальная забудова. Прамысловая зона знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы.
Эканоміка [рэдагаваць]
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Камянца |
|---|
|
Транспарт [рэдагаваць]
Праз Камянец праходзіць аўтамабільная дарога Берасьце — Камянюкі і чыгунка Высокае — Чаромха, да Берасьця — каля 40 км.
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Дзейнічае філія Берасьцейскага абласнога краязнаўчага музэя — «Камянецкая вежа»[14].
Помнік Алексе (1985, ск. Аляксандар Лышчык[15])
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Абарончая вежа (1271—1288)
- Гімназія (1931)
- Гістарычная забудова места (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла (1925)
- Могілкі старыя каталіцкія (XVIII—XX стст.)
- Сынагога
- Царква Сьвятога Сімеона (1914)
Страчаная спадчына [рэдагаваць]
- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла (1723)
Галерэя [рэдагаваць]
- Краявіды Камянца
Цікавыя факты [рэдагаваць]
- У нядзелю 13 кастрычніка 1996 жыхары ўкраінскага Каменя-Кашырскага заўчасна адсьвяткавалі 800-гадовы юбілей свайго места, памылкова атаясаміўшы гістарычную назву Камень з Камянцом, які паводле некаторых зьвестак упершыню згадваецца пад 1196. То бок фактычна яны адзначылі юбілей Камянца[16].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 152.
- ^ Ю. Чантурыя. Гарады і час // Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003.
- ^ а б в г д Валерый Грынявецкі. Камянец // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 27.
- ^ Камянец // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- ^ Валерый Грынявецкі. Камянец // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 28.
- ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
- ^ Kamieniec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 763.
- ^ Каменец // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
- ^ Каменец (Камянец, Kamenets) на Гербы Брестской области
- ^ Камянец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 79.
- ^ Каменец // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Каменец // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Камянец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 78.
- ^ Каменец // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
- ^ Па турыстычным маршруце. г. Камянец(рас.)
- ^ Петро Кравчук. Книга рекордів Волині. — Любешів: «Ерудит», 2005. С. 12.
Літаратура [рэдагаваць]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010.— 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Kamieniec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 763—764.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Камянец — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- м. Камянец на Radzima.org
- Інфармацыя на старонцы BrestObl.com
- Камянец — Беларусь у лепшым выглядзе(рас.)
- Камянец — rzeczpospolita.com
- Отчет об экспедиции в Каменец (20-21 июня 2008 года)(рас.)
|
|||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||