Камянецкі раён
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Камянецкі раён | |
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Берасьцейская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Камянец |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 году[1] |
| Старшыня райвыканкаму | Андрэй Мікалаевіч Пісарык[2] |
| Насельніцтва (2009) |
39 143[3] (12-е месца) |
| Шчыльнасьць | 19,03 чал./км² (8-е месца) |
| Нацыянальны склад | беларусы (83,2%), украінцы (7,4%), расейцы (6,7%), палякі (1,7%), іншыя (1%)[4] |
| Плошча | 1687,11[5] км² (10-е месца) |
| Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшая кропка · сярэдняя вышыня |
198[1] м 140—170 ref name="CitiesVillages7" /> м |
| Месцазнаходжаньне Камянецкага раёну | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Тэлефонны код | +375 1631[6] |
| Афіцыйны сайт | |
Камяне́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Плошча 1687,11[5] км². Насельніцтва 39,1 тысяч чалавек (2009), у тым ліку гарадзкога 13,8 тысяч чалавек (35,3%)[3]. Цэнтар раёну — горад Камянец.
Раён уключае горад Высокае і 234 сельскія населеныя пункты, якія адносяцца да 14 сельскіх саветаў: Агародніцкі, Белавескі, Відамлянскі, Войскі, Воўчынскі, Вярховіцкі, Дзьмітравіцкі, Каленкавіцкі, Камянюцкі, Навіцкавіцкі, Пелішчанскі, Расьненскі, Ратайчыцкі, Рэчыцкі.
Камянецкі раён мяжуе з Пружанскім і Кобрынскім раёнамі Берасьцейскай вобласьці на ўсходзе, з Жабінкаўскім раёнам на паўднёвым усходзе, зь Берасьцейскім раёнам на поўдні, а таксама з Польшчай на захадзе і поўначы.
У паўночнай частцы Камянецкага раёну знаходзіцца Нацыянальны парк «Белавеская пушча».
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Раён утвораны 15 студзеня 1940 году і падзелены 12 кастрычніка гэтага ж году на 14 сельсаветаў: Агародніцкі (у 1962—64 — 1-ы Агародніцкі), Відамлянскі, Войскі, Дварцоўскі, Дзьмітравіцкі, Мікалаеўскі, Навіцкавіцкі, Падбельскі, Пашукоўскі, Пелішчанскі, Прускаўскі, Ратайчыцкі, Рэчыцкі, Турнаўскі. Пасьля склад раёну зьмяняўся наступным чынам:
- 16 жніўня 1945: далучаны Бялоўскі сельсавет былога Гайнаўскага раёну.
- 16 ліпеня 1954: ліквідаваныя Войскі, Дварцоўскі, Мікалаеўскі, Навіцкавіцкі, Падбельскі, Прускаўскі, Турнаўскі сельсаветы; тады ж Бялоўскі сельсавет перайменаваны ў Ражкоўскі.
- 8 жніўня 1959: да раёна былі далучаныя мяст. Жабінка, Крыўлянскі, Мацеевіцкі (13 кастрычніка 1961 г. перайменаваны ў Якаўчыцкі), Сакскі, Сьцяпанкаўскі сельсаветы скасаванага Жабінкаўскага раёну.
- 17 лістапада 1959: ліквідаваны Ражкоўскі сельсавет.
- 15 студзеня 1962: Пашукоўскі сельсавет перайменаваны ў Навіцкавіцкі.
- 17 красавіка 1962: далучана тэрыторыя скасаванага Высокаўскага раёну, у тым ліку г. Высокае і Агародніцкі (у 1962—64 — 2-і Агародніцкі), Баршчэўскі, Бушміцкі, Вярховіцкі, Воўчынскі, Расьненскі сельсаветы, пры гэтым Агародніцкі сельсавет перайменаваны ў 1-ы Агародніцкі.
- 14 красавіка 1964: утвораныя Войскі, Камянецкі, Камянюцкі сельсаветы, скасаваны 1-ы Агародніцкі сельсавет (яго тэрыторыя далучана да Дзьмітравіцкага сельсавету[Крыніца?]), 2-і Агародніцкі сельсавет перайменаваны ў Агародніцкі.
- 30 ліпеня 1966: са складу раёну былі выключаныя мяст. Жабінка, Крыўлянскі, Якаўчыцкі, Сакскі, Сьцяпанкаўскі сельсаветы і перададзены раней скасаванаму, а зараз наноў утворанаму Жабінкаўскаму раёну[Крыніца?].
- 26 ліпеня 1968: Бушміцкі сельсавет перайменаваны ў Каленкавіцкі.
- 3 ліпеня 1972: Баршчэўскі сельсавет перайменаваны ў Малазводзкі, які 18 кастрычніка 1982 г. скасаваны, паўночная яго частка з в. Баршчэва перададзена Ратайчыцкаму сельсавету, паўднёвая частка — Берасьцейскаму раёну.
- 19 траўня 1986: скасаваны Камянецкі сельсавет.
- 18 жніўня 1986: утвораны Белавескі сельсавет.
[рэдагаваць] Геаграфічнае становішча
Камянецкі раён разьмешчаны на захадзе Берасьцейскай вобласьці. Тэрыторыя раёну складае 1687,11 км² (5,1% тэрыторыі вобласьці).
На ўсходзе раён мяжуе з Пружанскім і Кобрынскім раёнамі, на паўднёвым усходзе — з Жабінкаўскім раёнам, на поўдні — зь Берасьцейскім раёнам Берасьцейскай вобласьці, на захадзе і поўначы — з Польшчай.
[рэдагаваць] Рэльеф
Рэльеф плоска-хвалісты з агульным нахілам з поўначы на поўдзень. Пераважаюць вышыні 140—170 м над узроўнем мора. Раён разьмешчаны ў межах Прыбускай раўніны.
Найвышэйшы пункт раёну — 198 м над узроўнем мора — разьмешчаны ў 5 км на паўночны захад ад в. Войская.
[рэдагаваць] Карысныя выкапні
У нетрах раёну існуюць паклады торфу, гліны, будаўнічых пяскоў, пясчана-жвіровых матэрыялаў.
[рэдагаваць] Гідраграфія
Асноўнымі воднымі артэрыямі раёну зьяўляюцца Заходні Буг і яго прытокі Лясная і Пульва.
[рэдагаваць] Клімат і расьліннасьць
Сярэдняя тэмпэратура студзеня -4,6°С, ліпеня +18,4°С.
Лясы займаюць 27% тэрыторыі, балоты — 1,1%. На поўначы раёну знаходзіцца частка ўгодзьдзяў Нацыянальнага парку «Белавеская пушча», у тым ліку адміністрацыйны цэнтар парку (в. Камянюкі).
[рэдагаваць] Насельніцтва
Насельніцтва 39,1 тысяч чалавек (2009), у тым ліку гарадзкога 13,8 тысяч чалавек (35,3%)[3], у тым ліку беларусаў — 83,2%, украінцаў — 7,4%, расейцаў — 6,7%, палякаў — 1,7%, іншых — 1%[4]. Сярод усяго насельніцтва раёну ў працаздольным узросьце 56,3%, маладзейшых за працаздольны ўзрост 17,5%, старэйшых за працаздольны ўзрост 26,2%[7].
[рэдагаваць] Эканоміка
[рэдагаваць] Прамысловасьць
На тэрыторыі раёну працуюць прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці, вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў. У тым ліку ААТ «Белавескія сыры», Камянецкі філіял ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Вярховіцкі крухмальны завод».
[рэдагаваць] Сельская гаспадарка
Працуюць 18 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў пераважна арыентаваных на малочна-мясную жывёлагадоўлю. У тым ліку ААТ «Белавескі», «Агра-Зарэчча» і «Камянецкая пушча».
[рэдагаваць] Транспарт
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Берасьце—Высокае—Беласток, аўтадарогі Берасьце—Камянец—Камянюкі (Р83), Высокае—Пружаны—Слонім (Р85), Камянец—Жабінка (Р7), Кобрын—Камянец—Высокае (Р102), Берасьце—Высокае (Р16).
[рэдагаваць] Адукацыя і культура
На тэрыторыі раёну дзейнічаюць гімназія, 18 сярэдніх, 8 базавых, 3 пачатковыя школы, 5 школ-садкоў, 2 школы-інтэрнаты, 4 дзіцячыя музычныя школы і школа мастацтваў, сельска-гаспадарчы прафэсійна-тэхнічны каледж, 20 дзіцячых дашкольных установаў, 5 пазашкольных установаў (у тым ліку рэсурсны цэнтар карэкцыйна-разьвіваючай адукацыі і рэабілітацыі, рэсурсны цэнтар інфармацыйных тэхналёгій, дзіцячы сацыяльны прытулак).
Працуе 21 дом культуры, 11 сельскіх клюбаў, 43 бібліятэкі. Дзейнічае Музэй прыроды Белавескай пушчы (у в. Камянюкі), філіял абласнога краязнаўчага музэю «Камянецкая вежа», музэй хлебу (у в. Расна). У 2003 г. у Белавескай пушчы адкрылася рэзыдэнцыя беларускага Дзеда Марозу.
[рэдагаваць] Ахова здароўя
У сыстэме аховы здароўя ў раёне дзейнічаюць 5 шпіталяў, у тым ліку раённы ў Камянцы і Высокаўскі гарадзкі, 4 амбуляторыі, 21 фэльчарска-акушэрскі пункт, 11 аптэк і аптэчных кіёскаў. Таксама на тэрыторыі раёну знаходзяцца абласная тубэркулёзная бальніца «Вярховічы», санаторый «Белая вежа».
[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Белавеская пушча (в. Камянюкі)
- Камянецкая вежа (1271—1288) у Камянцы.
- Рэшткі замку Сапегаў (XVII ст.) у Высокім.
- Троіцкі касьцёл (1729—1733) у Воўчыне.
- Царква Сьв. Сімеона (1914) ў Камянцы.
[рэдагаваць] Постаці
- Аляксандар Міхал Сапега (1730—1793) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, нарадзіўся ў г. Высокае.
- Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі, нарадзіўся ў вёсцы Воўчын.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. С. 7
- ^ «Старшыня выканкаму». Сайт Камянецкага раённага выканаўчага камітэту.(рас.)
- ^ a b c Бюлетэнь вынікаў перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году па Берасьцейскай вобласьці(рас.), С. 5
- ^ a b Бюлетэнь вынікаў перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году па Берасьцейскай вобласьці(рас.), С. 31
- ^ a b «Дзяржаўны зямельны кадастар Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)(рас.) С. 38
- ^ Белтэлекам
- ^ Бюлетэнь вынікаў перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году па Берасьцейскай вобласьці(рас.), С. 8
[рэдагаваць] Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0. С. 7—10.
- Бюлетэнь вынікаў перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году па Берасьцейскай вобласьці(рас.)
- «Дзяржаўны зямельны кадастар Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)(рас.)
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Камянецкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Камянецкі раённы выканаўчы камітэт
- Здымкі на Radzima.org
- Інфармацыя на старонцы BrestObl.com
- Інфармацыя на старонцы «Сайт города Каменца, Брестская область»
| Камянецкі раён | |
|---|---|
| Гарады | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню |
Агародніцкі с/с (з 1962 да 1964 — 2-і Агародніцкі с/с) · Белавескі с/с · Відамлянскі с/с · Войскі с/с · Воўчынскі с/с · Вярховіцкі с/с · Дзьмітравіцкі с/с · Каленкавіцкі с/с · Камянюцкі с/с · Навіцкавіцкі с/с · Пелішчанскі с/с · Расьненскі с/с (Расьнянскі с/с) · Ратайчыцкі с/с · Рэчыцкі с/с
Былыя: Агародніцкі с/с (з 1962 да 1964 — 1-ы Агародніцкі с/с) · Баршчэўскі с/с (з 1972 — Малазводзкі с/с) · Бушміцкі с/с · Бялоўскі с/с (з 1954 — Ражкоўскі с/с) · Дварцоўскі с/с · Камянецкі с/с · Мікалаеўскі с/с · Падбельскі с/с · Пашукоўскі с/с · Прускаўскі с/с · Турнаўскі с/с |
|
Берасьцейская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Баранавіцкі · Берасьцейскі · Бярозаўскі · Ганцавіцкі · Драгічынскі · Жабінкаўскі · Івацэвіцкі · Камянецкі · Кобрынскі · Лунінецкі · Ляхавіцкі · Маларыцкі · Пінскі · Пружанскі · Столінскі · Янаўскі (Іванаўскі)
|
|
| Гарады / Месты |
Баранавічы¹ · Белаазёрск · Берасьце · Бяроза / Бяроза-Картуская · Высокае / Высока-Літоўск · Ганцавічы · Давыд-Гарадок · Драгічын · Жабінка · Івацэвічы · Камянец · Кобрынь · Косава · Лунінец · Ляхавічы · Маларыта · Мікашэвічы · Пінск · Пружаны · Столін · Янаў (Іванава)
¹ абласное падпарадкаваньне |
|
| Мястэчкі | ||
| Берасьцейская вобласьць БССР (1939—1990) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці | |
| Раёны |
Антопальскі (1939—1959) · Берасьцейскі (з 1939) · Быценскі (1954—1957) · Бярозаўскі (з 1939) · Высокаўскі (1939—1962) · Гайнаўскі (1939—1944) · Ганцавіцкі (1954—1962, з 1966) · Гарадзішчанскі (1954—1962) · Давыд-Гарадоцкі (1954—1961) · Дамачаўскі (1939—1956) · Дзівінскі (1939—1959) · Драгічынскі (з 1954) · Жабінкаўскі (1939—1959, з 1966) · Жабчыцкі (1954—1957) · Іванаўскі (1954—1962, з 1965) · Камянецкі (з 1939) · Кляшчэльскі (1939—1944) · Косаўскі (з 1947 — Івацэвіцкі) (1939—1962, з 1965) · Кобрынскі (з 1939) · Лагішынскі (1954—1962) · Ленінскі (1954—1960) · Лунінецкі (з 1954) · Ляхавіцкі (з 1954) · Маларыцкі (1939—1962, з 1965) · Навамыскі (з 1957 — Баранавіцкі) (з 1954) · Пінскі (з 1954) · Поразаўскі (1939—1944) · Пружанскі (з 1939) · Ружанскі (1939—8.1.1954, 19.6.1954—1962) · Столінскі (з 1954) · Сямяціцкі (1939—1944) · Шарашоўскі (1939—1956) · Целяханскі (1954—1959)
|