Каміла-Хасэ Сэла
| Каміла-Хасэ Сэла | |
| Camilo José Cela | |
Скульптура Каміла-Хасэ Сэлы ў Гваладахары |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Імя пры нараджэньні: | Camilo José María Manuel Juan Ramón Francisco Javier de Jerónimo Cela Trulock |
| Нарадзіўся: | 11 траўня 1916, Падрон, Галісія, Гішпанія |
| Памёр: | 17 студзеня 2002, Мадрыд, Гішпанія |
| Грамадзянства: | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці: | пісьменьнік |
| Напрамак: | Tremendismo |
| Жанр: | навэлы, кароткія апавяданьні, эсэ |
| Значныя творы: | «Сям'я Дуартэ Паскуаль» «Вулей» |
| Прэміі: | |
Сэ́ла-Тру́лок, Камі́ла-Хасэ́-Мануэ́ль-Хуа́н-Рамо́н-Франсі́ска-дэ-Хэро́німа (па-гішпанску: Camilo José Manuel Juan Ramón Francisco de Jerónimo Cela Trulock) (11 траўня 1916 — 17 студзеня 2002) — выбітны гішпанскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1989 году.
Ніводная з постацей гішпанскай культуры не выклікае такой разнастайнасьці ацэнак, як Каміла Хасэ Сэла. Яго асабістае жыцьцё служыла і працягвае служыць крыніцай для чутак у форме пагалосак, часьцей за ўсё аздобленых далёка ня лепшымі меркаваньнямі наконт характару пісьменьніка[Крыніца?].
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Каміла Хасэ Сэла нарадзіўся ў мястэчку Ірыя Флявія, якое адносіцца да муніцыпалітэта Падрон, што ў Галісіі, у сям’і мытнага службоўцы. З 1925 году месцам пражываньня сям’і Каміла становіцца Мадрыд. У 1934 годзе пачаў вывучаць мэдыцыну, але неўзабаве кінуў. Пазьней, ужо пасьля Грамадзянскай вайны пачаў вывучаць права і філязофію, аднак вучобу ня скончыў. Падчас Грамадзянскай вайны спачатку выступаў на баку рэспубліканцаў, але неўзабаве перайшоў да франкістаў. Пасьля адпрэчыў дыктатуру Франка і заняў незалежную і правакацыйную пазыцыю.
Пасьля сканчэньня Грамадзянскай вайны працаваў пісарам у Нацыянальным сындыкаце тэкстыльнай прамысловасьці, дзе напісаў свой першы раман, які прынёс яму вядомасьць: «Сям’я Дуартэ Паскуаль» (1942). Адным зь лепшых твораў раньняга пэрыяду творчасьці Селы зьявіўся раман «Вулей» («La colmena») (1951), які выйшаў у сьвет у Аргентыне з-за праблемаў з цэнзурай у Гішпаніі. У кнізе распавядаецца пра жаласнае існаваньне людзей у гішпанскай сталіцы пасьля завяршэньня Грамадзянскай вайны.
У 1944 годзе ўзяў шлюб з Расарыа Кондэ Пікавеа, якая стала для яго неадлучнай спадарожніцай і асабістым сакратаром да таго моманту, як у 80-х гадах пісьменьнік не закахаўся ў маладую журналістку Марыну Кастаньо (нар. 14 сакавіка 1957 года). У 1991 годзе быў зарэгістраваны шлюб Сэлы з Кастаньо, якая стала пасьля яго сьмерці 17 студзеня 2002 года аднаасобнай спадчыньніцай маёмасьці пісьменьніка, у завяшчаньні Сэлы не знайшлося месца нават яго адзінай унучцы Каміле.
У 1954 гаду Каміла пераехаў на Майорку, дзе двума гадамі пазьней пачаў выдаваць літаратурны часопіс «Паперы Сон Армаданса». У гады дыктатуры ў гэтым часопісе выйшлі шматлікія творы гішпанскіх аўтараў, якія знаходзіліся ў выгнаньні. У 1957 годзе быў абраны чальцом Каралеўскай Акадэміі гішпанскай мовы.
[рэдагаваць] Творчасьць і прызнаньне
Каміла Хасэ Сэла паспрабаваў свае сілы практычна ва ўсіх літаратурных жанрах: раман, аповесьць, апавяданьне, казка, мэмуары, шляхавыя цыдулкі, артыкул, п'еса, паэзія, пераклад.
Склаў слоўнікі: «Сакрэтны слоўнік» (1968—1971) і «Эратычная энцыкляпэдыя» (1976). Сэла зьяўляецца доктарам Honoris causa унівэрсытэтаў сьвету. Вяршыняй прызнаньня творчасьці Сэлы зьявілася прысуджэньне яму Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры ў 1989 годзе.
Сярод іншых прэстыжных прэміяў: Нацыянальная літаратурная прэмія 1984 года за раман «Мазурка для двух трупаў» (1983), Прэмія прынца Астурыяс 1987 года, Прэмія «Плянэты» 1994 года за раман «Крыж Сьвятога Андрэса» (1994), Прэмія Сэрвантэса 1995 года за творчы шлях у літаратуры. У 1996 годзе кароль Хуан Карлас I прысвоіў Сэле тытул маркіза Іріа Флавіа. Пахаваны Каміла Хасэ Сэла ў галісійскім мястэчку Падрон.
[рэдагаваць] Бібліяграфія
[рэдагаваць] Раманы
- 1942 — «Сям’я Паскуаля Дуарэ»
- 1943 — «Флігель спачынку»
- 1951 — «Вулей»
- 1953 — «Місіс Колдуэл размаўляе са сваім сынам»
- 1969 — «Пярэдадзень і сьвяты ў гонар сьвятога Сан Каміла ў 1936 годзе ў Мадрыдзе»
- 1983 — «Мазурка для двух трупаў»
- 1994 — «Крыж Сьвятога Андрэса»
[рэдагаваць] Аповеды
- «Арыстакратычнае кафэ»
- «Ах, гэтыя козы!»
- «Будзем лічыць, што вінаватая вясна»
- «Жалезная хватка»
- «Клюб мэсіяў»
[рэдагаваць] Кнігі нарысаў
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі па літаратуры ў 1976—2000 гадах | |
|---|---|
|
Сол Бэлоў (1976) • Вісэнтэ Алейксандрэ (1977) • Ісак Башэвіс Зынгер (1978) • Адысэяс Элітыс (1979) • Чэслаў Мілаш (1980) • Эліяс Канэцьці (1981) • Габрыэль Гарсія Маркес (1982) • Ўільям Голдынг (1983) • Яраслаў Сэйфэрт (1984) • Клёд Сымон (1985) • Воле Шайінка (1986) • Іосіф Бродзкі (1987) • Нагіб Махфуз (1988) • Каміла Хасэ Сэла (1989) • Актавіё Пас (1990) • Надын Гордымэр (1991) • Дэрэк Ўолкат (1992) • Тоні Морысан (1993) • Кэндзабура Оэ (1994) • Шэймас Гіні (1995) • Віслава Шымборска (1996) • Дарыё Фо (1997) • Жазэ Сарамагу (1998) • Гюнтэр Грас (1999) • Гао Сынцянь (2000) Поўны сьпіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
|
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |