Камітэт незалежнай Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Камітэ́т незале́жнай Белару́сі (заснаваны 29 кастрычніка 1955 году ў Нью-Ёрку) — адная са спробаў аб’яднаць эміграцыю ў ЗША.

Сярод заснавальнікаў камітэту былі Юры Сабалеўскі, Леанід Галяк, Лявон Савёнак, Анатоль Плескачэўскі, Мікола Панькоў ды іншыя.

Галоўная форма дзейнасьці КНБ заключалася ў складаньні мэмарандумаў у ААН, Кангрэс ЗША, этнічныя арганізацыі, у якіх асноўная вага зьвярталася на становішча Беларусі ў складзе СССР. Праўда, аб’яднаць эміграцыю тады не атрымалася, а дзейнасьць спынілася пасьля выезду Юркі Сабалеўскага ў Нямеччыну і далейшай ягонай заўчаснай сьмерці.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Каляндар», Беларус, №573, кастрычнік 2010 году, с. 8