Камітэт па абароне журналістаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Камітэт па абароне журналістаў (КАЖ, па-ангельску: Committee to Protect Journalists, CPJ) — міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая займаецца зборам інфармацыі пра рэпрэсіі і забойствы журналістаў па ўсім сьвеце. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Нью-Ёрку[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1981 годзе група амэрыканскіх карэспандэнтаў за мяжой заснавала КАЖ ў адказ на пагрозы з боку аўтарытарных урадаў.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

КАЖ ладзіць рашучыя публічныя пратэсты і выкарыстоўвае дыпляматычныя каналы для дасягненьня эфэкту. КАЖ друкуе артыкулы, прэс-рэлізы, адмысловыя справаздачы, двойчы ў год выдае часопіс «Dangerous Assignments»[2] (па-беларуску: «Небясьпечныя камандзіроўкі»), і таксама штогадовыя агляды па свабодзе прэсы ў сьвеце пад назвай «Attacks on the Press»[3] (па-беларуску: «Атакі на прэсу»).

Штогод КАЖ уганароўвае прэміяй International Press Freedom Awards журналістаў і праваабаронцаў, якія перажылі зьбіваньні, пагрозы, застрашэньні і зьняволеньне за сваю працу.

Пачынаючы з 1992 году КАЖ штогадова таксама складае сьпіс журналістаў, якія загінулі пры выкананьні сваіх абавязкаў. З часу стварэньня сьпісаў налічана 845 забітых журналістаў[4].

Камітэт па абароне журналістаў — адзін з заснавальнікаў International Freedom of Expression Exchange (IFEX), глябальнае сеткі больш чым 90 грамадзкіх арганізацыяў, якія займаюцца адсочваньнем парушэньняў у галіне свабоды выказваньняў па ўсім сьвеце і займаюцца абаронай журналістаў, пісьменьнікаў і іншых перасьледаваных за спробу рэалізацыі свайго права на свабоду выказваньняў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Write to CPJ»(анг.). Камітэт па абароне журналістаў. Праверана 26 ліпеня 2010 г.
  2. ^ [1]
  3. ^ [2]
  4. ^ 845 Journalists Killed since 1992(анг.). Камітэт па абароне журналістаў. Праверана 2 студзеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]