Каналета

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Каналета
Giovanni Antonio Canal.jpg
Імя пры нараджэньні: Giovanni Antonio Canal
Нарадзіўся: 18 кастрычніка 1697
Вэнэцыя
Памёр: 20 красавіка 1768
Вэнэцыя
Плынь: барока, вэдута
Каналета. Сьвята заручынаў вэнэцыянскага дожа з Адрыятычным морам.

Джава́ньні Анто́ніё Кана́ль (па-італьянску: Giovanni Antonio Canal), вядомы таксама пад імем Каналета (па-італьянску: Canaletto; 7 кастрычніка 1697, Вэнэцыя — 20 красавіка 1768, Вэнэцыя) — італьянскі мастак, галава вэнэцыянскай школы вэдутыстаў, майстар гарадзкіх пэйзажаў у стылі барока. Мянушку Каналета акрамя Антоніё Каналя насіў і ягоны пляменьнік, Бэрнарда Бэлёта, таксама знакаміты пэйзажыст.

Біяграфія й творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Антоніё Каналь нарадзіўся 7 кастрычніка 1697 году ў Вэнэцыі. Навучаўся жывапісу ў свайго бацькі Бэрнарда Каналя, тэатральнага мастака, дапамагаў яму афармляць спэктаклі ў тэатрах Вэнэцыі.

У 1719 годзе наведаў Рым, дзе пазнаёміўся з творчасьцю знакамітага вэдутыста Джаваньні Паолё Паніні. Пасьля гэтага пачаў пісаць свае знакамітыя краявіды Вэнэцыі. Першым вядомым дасьледчыкам працаў Каналя з аўтарскім подпісам зьяўляецца «Архітэктурнае капрыча» (1723). У адрозьненьне ад большасьці мастакоў таго часу Каналета на раньнім этапе сваёй творчасьці пісаў свае краявіды (вэдуты) адразу з натуры, ня робячы папярэдніх накідаў і эскізаў. Пасьля стаў пісаць у студыі, карыстаючыся камэрай-абскурай. Пэйзажы таго пэрыяду адрозьніваюцца дэталёва дакладным адлюстраваньнем гарадзкога краявіду[1]

Вялікая колькасьць працаў Каналета былі з посьпехам прададзены ангельскім аматарам мастацтва, якія прыязджалі ў Вэнэцыю для навучаньня. Шматлікія існыя й уяўныя вэдуты Каналета стварыў паводле заказу ангельскіх калекцыянэраў, напрыклад сэрыю гарадзкіх краявідаў для лорда Бэдфарда ў 17301731 гадох. У 1740 годзе гэтая крыніца прыбытку зьнікла: пачалася вайна за аўстрыйскую спадчыну, і брытанцы сталі радзей прыязджаць на кантынэнт.

У 1746 годзе Каналета быў у Лёндане, каб быць бліжэй да каналаў збыту сваіх карцін. На працягу дзевяці гадоў ён жыў ўва Ангельшчыне, пісаў віды мясцовых палацаў і дамоў. У гэты пэрыяд у ягонай творчасьці зьяўляецца другаснасьць, тэхніка перастае падабацца заказчыкам. У 1755 годзе мастак вяртаецца ў Вэнэцыю. У 1763 годзе яго абіраюць у Вэнэцыянскую акадэмію мастацтваў.

Каналета памёр 19 красавіка 1768 году ў роднай Вэнэцыі.

Палотны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Капрыча з руінамі», 1720-1721, Фонд Дж. Чыні, Вэнэцыя;
  • «Прыём францускага амбасадара ў Вэнэцыі», 1724 год, Эрмітаж, Санкт-Пецярбург;
  • «Від Лёндана», 1746 год, прыватны збор, Лёндан;
  • «Аўтапартрэт», 1746 год, прыватны збор, Ангельшчына;
  • «Паляцца Грымані», 1756 год, Лёнданская Нацыянальная галерэя;
  • «Сьвята заручынаў вэнэцыянскага дожа з Адрыятычным морам», каля 1763-1764, ДММІ, Масква.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Энциклопедия Мировое Искусство. М., «ОЛМА-ПРЕСС», 2002.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Каналетасховішча мультымэдыйных матэрыялаў