Канбэра
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Канбэра | |||
|
|
|||
| Першыя згадкі | 1913 | ||
| Плошча | 805,6 км² | ||
| Насельніцтва - шчыльнасьць |
333 940 414,5 |
||
| Часавы пас - улетку |
AEST (UTC+10) AEDT (UTC+11) |
||
| Штат | Тэрыторыя Фэдэральнай сталіцы | ||
Канбэ́ра (па-ангельску: Canberra) – сталіца Аўстраліі, знаходзіцца на рацэ Малонгла ў Аўстралійскіх Альпах на вышыні 550 – 700 мэтраў над узроўнем мора на поўначы Тэрыторыі Фэдэральнай сталіцы. Горад быў заснаваны ў 1913 годзе. Па плошчы Канбера гэта восьмы горад у Аўстраліі. У аснове пляна разьвіцьця горада – сыстэма плошчаў і разьмешчаных вакол іх радыяльных і кальцавых вуліц. Раёны Канберы аддзеленыя адзін ад аднаго паркавымі зонамі і зьвязаны сеткай аўтамабільных дарогаў і мастамі. Гарадзкія будынкі не перавышаюць 10-11 паверхаў (будова будынкаў вышэй гэтага забароненая заканадаўствам).
Да адмысловых месцаў горада можна аднесьці помнікі і дзяржаўныя ўстановы: Дом Урада (афіцыйная рэзыдэнцыя губэрнатара Аўстраліі), Дом Парлямэнта, Вярхоўны Суд, вайсковы мэмарыял, Нацыянальная галерэя, Каралеўскі манэтны двор Аўстраліі, Аўстралійская Нацыянальная Бібліятэка, Нацыянальны Музэй і Нацыянальны Ўнівэрсытэт.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Канбэра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

