Канвелішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Канвелішкі
Вобласьць: Гарадзенская
Раёны: Воранаўскі
Сельсавет: Канвеліскі сельсавет
Насельніцтва: 457 (1997)
Геаграфічныя каардынаты: 54°13′46″ пн. ш. 25°27′59″ у. д. / 54.22944° пн. ш. 25.46639° у. д. / 54.22944; 25.46639Каардынаты: 54°13′46″ пн. ш. 25°27′59″ у. д. / 54.22944° пн. ш. 25.46639° у. д. / 54.22944; 25.46639
Канвелішкі на мапе Беларусі
Канвелішкі
Канвелішкі
Канвелішкі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Канвелішкі — вёска ў Беларусі, цэнтар сельсавету Воранаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 457 чал. (1997). Знаходзяцца за 21 км на паўночны ўсход ад Воранава, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Беняконі.

Канвелішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Упершыню згадваюцца ў 2-й пал. XVII ст. як маёнтак Калвелішкі, уладаньне Пражмоўскіх. Мясьціна ўваходзіла ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Маёнтак улучаў двор, вёску Калвелішкі і мястэчка Смолінск (пазьней Канвалішкі, назва захавалася да XX ст.).

Цягам XVIII ст. Канвелішкі знаходзіліся ў валоданьні Храптовічаў. У 1786 мясьціна перайшла да Францішка і Мікалая Янкоўскіх. У канцы XVIII ст. каля двара збудавалі капліцу.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Канвелішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзевяніскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1808 Янкоўскія збудавалі ў мястэчку драўляны касьцёл Сьв. Мікалая. Каля 1850 Канвелішкі зрабіліся ўласнасьцю Умястоўскіх. У 1880-я ў мястэчку дзейнічаў габрэйскі малітоўны дом, працавалі 4 крамы, карчма і бровар.

У 1920 Канвелішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дзевянішкаўскай гміне Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Станам на 1921 у мястэчку было 39 двароў, у вёсцы — 25 двароў.

У 1939 Канвелішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіліся цэнтрам сельсавету Воранаўскага раёну. У паваенны час мястэчка і вёска злучыліся. Станам на 1971 у Канвелішках было 55 двароў, на 1997 — 145 двароў.

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Інфраструктура

У Канвелішках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

[рэдагаваць] Эканоміка

Дапаможны цэх вырабу абутку.

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

Касьцёл Сьв. Мікалая

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

  • Касьцёл Найсьв. Сэрца Езуса (1916)
  • Могілкі старыя каталіцкія

[рэдагаваць] Страчаная спадчына

  • Касьцёл Сьв. Мікалая (1808)

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Валеры Шаблюк. Канвелішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 83.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Канвелішкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты