Кангрэгацыя Айцоў Марыянаў
Супольнасьць Марыянаў Беззаганнага Пачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (альбо Кангрэгацыя Марыянаў) — гэта каталіцкая ордэнская супольнасьць, заснаваная ў 1673 годзе ксяндзом Станіславам Папчыньскім (у Польшчы). Да XVIII стагодзьдзі ордэн разьвіваўся, місіі марыянаў былі заснаваныя ў некалькіх эўрапейскіх краінах, аднак у XIX стагодзьдзі пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай ордэн быў фактычна зьнішчаны. У 1834 годзе партугальскі ўрад зачыніў усе манастыры Марыян ў гэтай краіне. Пасьля паўстаньня 1863-1864 гадоў царскі ўрад распусьціў кляштары марыянаў, многія сьвятары былі рэпрэсаваныя, нешматлікія суполкі працягвалі існаваць у падпольле. Апошні кляштар у Мар'ямпале быў зачынены ў 1904 г.[1] У 1908 годзе застаўся толькі адзін сьвятар Вінцэнт Сiкоркскiй.
Кангрэгацыя Айцоў Марыянаў была адноўленая ў 1909 годзе літоўскім сьвятаром (пазьней біскупам Вільні) — бласлаўлёным Юрыем Матулевічам, прафэсарам Духоўнай Акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, дзеля душпастыскай і апостальскай працы «для Хрыста і Касьцёла». Новая канстытуцыю Марыянаў была зацьверджаная Папам Пiям Х 28 лістапада 1910 году.
У служэньні Хрысту і Каталіцкаму Касьцёлу (лацінскага і ўсходняга абрадаў) Кангрэгацыя Марыянаў аб'ядноўвае сьвятароў і братоў з розных краін, у служэньні пад заступніцтвам Найсьвяцейшай Панны Марыі ў кляштарах, парафіях, місіянэрскіх станцыях, каталіцкіх школах і інш.
Акрамя Польшчы і Летувы марыяне працуюць ў ЗША, Бразыліі, Аргентыне, Руандзе, Аўстраліі, Партугаліі, Вялікабрытаніі, Італіі, Нямеччыне, Славаччыне, Чэхіі, Казахстане, Латвіі, Украіне, Эстоніі.
Марыяне вядуць душпастырскую і эвангелізацыйную працу ў Друі, Барысаве, Менску, Воршы, Росіцы i Жодзіне.
Зьмест |
[рэдагаваць] Статыстыка
- 1990 436 сяброў, 239 сьвятароў
- 2000 548 сяброў, 356 сьвятароў
- 2001 542 сяброў, 358 сьвятароў
- 2002 539 сяброў, 356 сьвятароў
- 2004 510 сяброў, 353 сьвятароў
- 2006 517 сяброў, 350 сьвятароў
- 2007 506 сяброў, 345 сьвятароў
- 2008 492 сяброў, 348 сьвятароў
[рэдагаваць] Вядомыя марыяне
[рэдагаваць] Літаратура
- Аляксандар Надсан «Біскуп Чэслаў Сіповіч, сьвятар і беларус». Менск, Белфранс, 2004. 300 с.
- Аляксандар Надсан «Таямніца брыльянтавага калье Магдалены Радзівіл». Наша Ніва, №49, 50, Менск, 2000
- Аляксандар Надсан «Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі». Менск, 2009. 110 с.
- Аляксандар Надсан «Pro Patria Aliena. Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі(1924-1938)». Менск, 2006. 158 с.
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Старонка кангрэгацыі марыянаў (анг.)
- Старонка кангрэгацыі марыянаў (пол.)
- Інфармацыя на сайце «Catholic Hierarchy»