Кандагар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Кандага́р (па-пэрсыдзку: قندهار‎) — горад у паўднёвым Аўганістане, сталіца правінцыі Кандагар, разьмяшчаецца на рацэ Хелманд. Колькасьць жыхароў гораду складае каля 316 000 чалавек (2002 год), у той час калі насельніцтва ўсёй правінцыі складае 886 000 чалавек. Кандагар — другі па велічыні горад Аўганістану і зьяўляецца галоўным гандлёвым цэнтрам — асабліва сельскагаспадарчай прадукцыі. У горадзе ёсьць таксама міжнародны аэрапорт. Разгорнутая дарожная сетка ў спалучэньні з выгадным геаграфічным становішчам спрашчае эканамічныя сувязі зь іншымі галоўнымі гарадамі рэгіёну: Кабулам і Газні на ўсходзе, Гератам на захадзе і пакістанскім горадам Квета на захадзе. Разам з Пэшаварам, Кандагар зьяўляецца галоўным горадам пуштунаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кандагарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў