Кандаліза Райс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Кандаліза Райс (анг. Condoleezza Rice) (анг. 14 лістапада 1954, Бірмінгем, Алабама) — 66-ы Дзяржаўны сакратар ЗША (з 26 студзеня 2005 г да 20 студзеня 2009), зьмяніла на гэтай пасадзе Коліна Паўэла. Райс — першая афраамэрыканка і другая жанчына, пасьля Мадлен Олбрайт, на гэтай пасадзе. Падчас першага тэрміну прэзыдэнцтва Джорджа Буша (малодшага) (2001—2005) Райс выконвала абавязкі дарадцы прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы. Да прыходу ў каманду Буша, з 1993 па 1999 гады — прарэктар Стэнфардзкага ўнівэрсытэта, прафэсар, доктар паліталёгіі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Кандаліза Райс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |