Канеў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Канеў | |||||
| Канів | |||||
Царква Сьв. Георгія |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1147 | ||||
| Магдэбурскае права: | 1600 | ||||
| Вобласьць: | Чаркаская | ||||
| Раён: | Канеўскі | ||||
| Плошча: | 17,42 км² | ||||
| Насельніцтва: | 26 426 (2005) | ||||
| Тэлефонны код: | +380 4736 | ||||
| Паштовы індэкс: | 19000—19009 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 49°44′41″ пн. ш. 31°27′21″ у. д. / 49.74472° пн. ш. 31.45583° у. д.Каардынаты: 49°44′41″ пн. ш. 31°27′21″ у. д. / 49.74472° пн. ш. 31.45583° у. д. | ||||
|
Канеў на мапе Ўкраіны
Канеў
|
|||||
Канеў (па-ўкраінску: Канів) — места ў Чаркаскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтар Канеўскага раёну. Насельніцтва 26 426 чал. (2005).
Знаходзіцца за 75 км ад Чаркасаў, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Таганча. Рачны порт.
Зьмест |
[рэдагаваць] Этымалёгія назвы
Існуе некалькі меркаваньняў датычна паходжаньня назвы места. Дзьве зь іх тлумачаць яе як слова татарскага паходжаньня, якое значыць «ханскі перавоз»[1] або «месца крыві»[2]. Паводле народнага паданьня, тапонім паходзіць ад назвы птушкі — канюка.[3]
[рэдагаваць] Гісторыя
- 1147: першы пісьмовы ўспамін пра Канеў.[4]
- 1360-я: у Вялікім Княстве Літоўскім.
- 1471: у Кіеўскім ваяводзтве.
- 1536: адбылося Канеўскае паўстаньне, выкліканае самаўпраўнасьцю мясцовага старосты А. Дашковіча.
- 1569: паводле ўмоваў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- 1578: у Канеўскі манастыр перавезьлі парэшткі Івана Падковы.
- 1600: атрымаў Магдэбурскае права.[4]
- 1616: паводле люстрацыі Кіеўскага ваяводзтва ў Каневе было 1346 «непаслухмяных» казацкіх і 160 «паслухмяных» двароў.
- 1625: каля места адбыўся бой паміж атрадамі гетмана Канецпольскага і казакамі, які адступілі.
- 1672—1686: пад уладай Турэччыны.
- 1775: уладаньне Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
- 1837: цэнтар павету Кіеўскай губэрні.
- 1920: у складзе Ўкраінскай ССР.
- 1923: цэнтар раёну.
- 15 жніўня 1941 — 1 студзеня 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
[рэдагаваць] Насельніцтва
- 1849 — 5138 чал. (2863 мужчыны і 2275 жанчын).
- 1911 — 12 228 чал.
- 1971 — 18,8 тыс. чал.[5]
- 1991 — 29,7 тыс. чал.[6]
- 2004 — 13 053 чал.
[рэдагаваць] Эканоміка
Электрамэханічны завод «Магніт» і інш.; харчовая прамысловасць.
На Канеўскім вадасховішчы працуе ГЭС.
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Магіла-помнік Т. Шаўчэнку на Тарасавай гары
- Царква Сьв. Георгія (XII ст.)
[рэдагаваць] Месты-сябры
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ М. Тихомиров. Древнерусские города. Издание 2-е. — М., 1956. С. 302.
- ^ Фундуклевич И. Статистическое описание Киевской губернии. Часть 1. — СПб., 1852. С. 467.
- ^ Іщенко М. Є., Мотов Л. Г., Сорокопуд І. І. Канівщина. — Дніпропетровськ: «Промінь», 1969. С. 3.
- ^ a b Валерый Грынявецкі. Канеў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 31
- ^ Канев // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Канев // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005.
- Kaniów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 806—819
- Канев // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Канеў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
Чаркаская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Гарадзішчанскі • Драбаўскі • Жашкаўскі • Зьвенігародзкі • Залатаноскі • Камянскі • Канеўскі • Кацярынопальскі • Корсунь-Шаўчэнкаўскі • Лысянскі • Манькаўскі • Манастырашчынскі • Сьмялянскі • Тальнаўскі • Уманскі • Хрысьцінаўскі • Чаркаскі • Чыгірынскі • Чарнабаеўскі • Шпалянскі
|
|
| Гарады / Месты |
Ватуціна¹ · Гарадзішча · Жашкаў · Залатаноша · Зьвянігарадка · Камянка · Канеў · Корсунь-Шаўчэнкаўскі · Манастырышча · Сьмела · Тальнае · Умань · Хрысьцінаўка · Чаркасы · Чыгірын · Шпола
¹ абласное падпарадкаваньне |
|
|
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Украіны |
||
|---|---|---|
| Аўтаномная рэспубліка | ||
| Вобласьці |
Адэская • Валынская • Віньніцкая • Данецкая • Днепрапятроўская • Жытомірская • Закарпацкая • Запароская • Івана-Франкоўская • Кіеўская • Кіраваградзкая • Луганская • Львоўская • Мікалаеўская • Палтаўская • Ровенская • Сумская • Тэрнопальская • Харкаўская • Хмяльніцкая • Хэрсонская • Чаркаская • Чарнавіцкая • Чарнігаўская
|
|
| Абласныя цэнтры | ||
| Гарады дзяржаўнага значэньня | ||