Канскі кінафэстываль
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «Канскі кінафэст»)
Міжнародны канскі кінафэстываль (па-француску: Festival international du film de Cannes) — штогадовы кінематаграфічны фэстываль, праводзіцца ў канцы траўня ў курортным францускім горадзе Каны. Акрэдытаваны Міжнароднай фэдэрацыяй асацыяцый кінапрадусэраў (FIAPF) у ліку дванаццаці конкурсных кінафэстываляў ігравых фільмаў (так званых «фэстываляў катэгорыі А»). Праводзіцца з 1939, зьяўляецца адным са старэйшых і найпрэстыжных у сьвеце.
Узнагароды: «Залатая пальмавая галіна», гран-пры, прыз журы, «Залатая камэра» (за лепшы дэбют), прызы лепшым актору, акторцы, рэжысэру і сцэнарысту.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Канскі кінафэстываль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў