Канстантын Людвік Плятэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канстантын Людвік Плятэр
Канстантын Людвік Плятэр
Канстантын Людвік Плятэр

Герб «Плятэр»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1722
Памёр 31 сакавіка 1778
Род Плятэры
Бацькі Ян Людвік Плятэр
Разалія з Бжастоўскіх
Жонка Аўгуста з Агінскіх
Дзеці Юзэф Вінцэнт, Казімер Канстантын, Аўгуст
Дзейнасьць староста, Кашталян

Канстантын Людвік Плятэр (1722 — 31 сакавіка 1778) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (1746—1754), кашталян полацкі (1754—1758), ваявода амсьціслаўскі (1758—1770), кашталян троцкі (з 1770)[1].

Кавалер ордэнаў Белага Арла (1754), Сьвятога Станіслава і расейскага Аляксандра Неўскага.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

К. Л. Плятэр і яго жонка Аўгуста з Агінскіх

Прадстаўнік шляхецкага роду Плятэраў гербу ўласнага, якія ў ХV ст. перабраліся ў Вялікае Княства Літоўскае з Вэстфаліі. Сын Яна Людвіка, ваяводы інфлянцкага, і Разаліі з Бжастоўскіх.

У 1746 годзе атрымаў урад пісара вялікага літоўскага, у 1754 годзе — кашталяна полацкага. Таго ж году стаў маршалкам Галоўнага Трыбуналу. У 1758 годзе атрымаў урад ваяводы амсьціслаўскага, у 1770 годзе — кашталяна троцкага.

Плянаваў зрабіць Краслаўку сталіцай Латгаліі шляхам пераносу туды ўсіх адміністрацыйных установаў зь Дынабургу, а таксама стварэньня ў ёй катэдры біскупа інфлянцкага. Аднак першы падзел Рэчы Паспалітай (1772) перашкодзіў ажыцьцяўленьню гэтых намераў. На ягоны загад у 1755—1767 гадох у Краслаўцы збудавалі мескую ратушу і мураваны касьцёл Сьвятога Людвіка (заступніка Плятэраў). У 1757 годзе адкрылася Краслаўская духоўная сэмінарыя. Апроч таго, распачаў будаваньне палаца, сабраў у бібліятэцы роду каля 20 тысячаў тамоў.

Ажаніўся 16 жніўня 1750 году ў Вільні з Аўгустай (1724—1791), дачкой ваяводы троцкага Юзэфа Тадэвуша Агінскага. У шлюбе нарадзіліся дзеці Юзэф Вінцэнт, Казімер Канстантын, Аўгуст, Ганна Ядвіга, Марыя, а таксама памерлыя ў маленстве Ян Міхал, Антоні Тадэвуш і Разалія Ганарата.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вяроўкін-Шэлюта Ў. Плятэры // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 443.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]