Канстанцін Кашыц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канстантын Кашыц

Канстанці́н Ка́шыц (18281881) — пісьменьнік, кандыдат дыпляматычных навук, стваральнік рыфмаваных сатыраў, якія выдаваў пад псэўданімамі «Загадка», «Крыжык», «Дагератып», «Пастка»,[1] удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Тартускі ўнівэрсытэт. Валодаў Тарновам, Белагрудай, Малым Вольжавам. Яшчэ ў час паўстаньня на зямлі Канстанціна Кашыца быў устаноўлены помнік (крыжы) загінулым у баі паўстанцам. Прыхільнік «белых»; зь вясны 1863 г. паўстанцкі цывільны начальнік Наваградзкага павету, актыўна супраціўляўся разгортваньню паўстаньня. Пасьля арышту (17.6.1864) даў падрабязныя паказаньні пра арганізацыю.[2] За ўдзел у паўстаньні да 1866 у ссылцы ў Казанскай губэрні. 25.5.1866 вымушаны быў «дабраахвотна» падпісаць акт продажу маёнтку Тарноўшчына з фальваркамі Рубікі, Шчытнікі, Белагруда, Чыжэўшчына, Банцавічы, усяго каля 2500 дзесяцінаў зямлі расейскаму палкоўніку, удзельніку здушэньня паўстаньня, пазьней генэрал-лейтэнанту, Зьмітру Маўрасу, за 56 300 рублёў і дом у Рызе ацэначным коштам 25 000 руб[3].

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Літаратурная Лідчына
  2. ^ Паказальнік імёнаў
  3. ^ Кроніка айкумены // Лідскі летапісец. — 2006. — № 2 (34). — С. 6.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]