Канстанцін Шырвід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Канстанцін Шырвід
Konstantinas Sirvydas
Konstanty Szyrwid.PNG
Канстанцін Шырвід, партрэт 18 стагодьдзя
Нарадзіўся 1579
Alex K Grundwald flags 1410-03.svg
Памёр 23 жніўня 1631
Грамадзянства Вялікае Княства Літоўскае Вялікае Княства Літоўскае
Навуковая сфэра мовазнаўства
Альма-матэр Віленскі ўнівэрсытэт

Канстанці́н Шы́рвід (па-лацінску: Constantinus Szyrwid, па-летувіску: Konstantinas Sirvydas; па-польску: Konstanty Szyrwid; паміж 1578 і 1581 — 23 жніўня 1631, Вільня) — летувіскі лексыкограф, адзін з заснавальнікаў летувіскай пісьменнасьці[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памятная дошка Канстанціну Шырвіду ў віленскім Касьцёле Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Яна Апостала і Эвангеліста. Майстра — Юозас Кеданіс.

Нарадзіўся, як мяркуюць, у навакольлях Анікштаў. У 1598 годзе ў Вільні ўступіў у ордэн езуітаў. Вучыўся ў езуіцкіх калеґіях Вільні, Рыгі і іншых гарадоў, затым у Віленскай езуіцкай акадэміі (Almae Academia et Universitas Vilnensis Societatis Jesu; 16061610), быў прафэсарам акадэміі. Каля дзесяці гадоў чытаў пропаведзі ў акадэмічным касьцёле Сьвятых Янаў у Вільні.

Падрыхтаваў першы польска-лацінска-летувіскі слоўнік „Dictionarium trium linquarum“ («Слоўнік трох моваў»). Першае выданьне выйшла ў сьвет у Вільні каля 1620, затым слоўнік неаднаразова перавыдаваўся: 2-е дапоўненае выданьне 1629; 1631, 1642, 1677, 1713. Слоўнік прызначаўся для студэнтаў, якія вывучаюць паэтыку і рыторыку; утрымоўваў каля 1400 словаў. Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя слоўнік заставаўся адзіным аддрукаваным у ВКЛ слоўнікам летувіскай мовы (слоўнікі летувіскай мовы выдаваліся ў Прусіі).

Напісаў зборнік пропаведзяў (дакладней — канспэктаў ці кароткія зьместы пропаведзяў) „Punktai sakymu“ на летувіскай і польскай мовах (першае выданьне 1629, другое 1644). Выдаў камэнтары да «Песьні песьняў» і «Пасланьню апостала Паўла эфэсянам» („Explanationes in Cantica Canticorum Salomonis et in epistolam D. Pavli ad Ephesios“).

Імя Шырвіда носіць вуліца ў Анікштах, у цэнтры Вільні (K. Sirvydo g., у савецкі час Рашытою), адзін з двароў у ансамблі Віленскага ўнівэрсытэту, сквэр у Старым горадзе паміж вуліцамі Гаона, Шварца і Пілес.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Tomas Venclova Eseje (Essays). — Sejny: Pogranicze, 2001. — С. 336 (2). — ISBN 83-86872-25-X (пол.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Lietuviu dvasininkai kurejai. Vilnius: UAB leidykla POLI, 2000. ISBN 9986-511-10-0. P. 692.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]