Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь
| Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь | |
| Абрэвіятура | КС РБ |
|---|---|
| Дата ўтварэньня | 1994 |
| Месцазнаходжаньне | Менск, вул. К. Маркса, д. 32 |
| Старшыня | Пётар Міклашэвіч |
| Бюджэт | 3 328 мільёнаў рублёў[1] (2010 год; 1 112 тысячаў $[2]) |
| Сайт | kc.gov.by |
Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь — адзін з найвышэйшых судоў Беларусі. З 8 лютага 2008 старшынём Канстытуцыйнага суду зьяўляецца Пётар Міклашэвіч.
Зьмест |
Дзейнасьць [рэдагаваць]
Складаецца з 12 судзьдзяў з тэрмінам паўнамоцтвам 11 рокаў; палову (у тым ліку старшыню — са згоды Савету Рэспублікі) прызначае прэзыдэнт, палову абірае Савет Рэспублікі (артыкул 116 Канстытуцыі).
Прапановы па праверцы канстытуцыйнасьці акту маюць права ўносіць у Канстытуцыйны Суд прэзыдэнт, Палата прадстаўнікоў або Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Вярхоўны суд, Вышэйшы гаспадарчы суд, Савет міністраў.
Паўнамоцтвы [рэдагаваць]
Паўнамоцтвамі суду зьяўляюцца:
- паданьне заключэньняў пра адпаведнасьць розных актаў вышэйстаячым нарматыўным дакумэнтам.
- паданьне заключэньняў пра факты сыстэматычнага або грубага парушэньня Палатай прадстаўнікоў ці Саветам Рэспублікі Канстытуцыі.
- абавязковы папярэдні кантроль канстытуцыйнасьці ўсіх законаў.
Мінуўшчына [рэдагаваць]
Створаны ў 1994 року.
Падчас канстытуцыйнага крызісу 1996 року суд палічыў, што вынікі рэфэрэндуму пра зьмяненьне канстытуцыі ня будуць абавязковымі. Пасьля адхіленьня Віктара Ганчара з пасады кіраўніка Цэнтарвыбаркаму старшыня КС накіраваў прэзыдэнту зварот з патрабаваньнем скасаваць гэтае рашэньее[3].
Пасьля рэфэрэндуму старшыня КС Валер Ціхіня падаў у адстаўку, матывуючы яе немагчымасьцю прымаць прысягу на новай канстытуцыі і нязгодай з палітыкай кіраўніцтва краіны[4].
У 1997 року прэзыдэнт вызваліў з пасады судзьдзю М. Пастухова, спасылаючыся на сканчэньне тэрміну ягоных паўнамоцтваў у сувязі з увядзеньнем у дзеяньне новай канстытуцыі. Суды адмовіліся прымаць на разгляд скаргу Пастухова. У 2003 року Камітэт па правох чалавека ААН знайшоў у гэтай справе парушэньне артыкулу 25 Міжнароднага пакту па грамадзянскіх і палітычных правох у спалучэньні з артыкуламі 14 і 2[5].
Старшыні суду [рэдагаваць]
- Валеры Ціхіня — 1994—1996 рр.
- Рыгор Васілевіч — 1996 (в. а.)—1997 (старшыня)—2008 рр.
- Пётар Міклашэвіч — з 2008 р.
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 19 сакавіка 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 19 сакавіка 2011 г.
- ^ Волчек О. Лукашенко – узурпатор и не имеет права участвовать в выборах
- ^ Лукашенко Александр Григорьевич. Дополнительные сведения
- ^ Mikhail Ivanovich Pastukhov v. Belarus, Communication No. 814/1998, U.N. Doc. CCPR/C/78/D/814/1998
Літаратура [рэдагаваць]
- Василевич Г. Конституционный Суд Республики Беларусь и его роль в становлении демократического, социального, правового государства, 2001 «Конституционное правосудие» № 4(14) 2001-1(15) 2002
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |