Кансі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Партрэт імпэратара Кансі

Кансі (4 траўня 165420 сьнежня 1722) — другі кітайскі імпэратар дынастыі Цын.

Імпэратар Кансі вядомы ня толькі як вучоны, але яшчэ і як прыхільнік і абаронца навукі і мастацтва. Кансі трымаў пры сваім двары швайцарскага езуіта і гадзіньнікавага майстра Франца Людвіга Штадліна (16581740) і наведваў яго калі апошні настаўляў маладых навучэнцаў. Па загадзе імпэратара ў Пэкіне і Жэхэ (сёньня Чэндэ) былі пабудаваныя раскошныя рэзыдэнцыі, распрацаваныя аб’ёмныя навуковыя працы (між іншым энцыкляпэдыя кітайскіх ерогліфаў, вядомая як слоўнік Кансі). У 1684, 1689, 1699, 1703, 1705 і 1707 гадах імпэратар зьдзейсьніў шэраг інспэкцыйных падарожжаў на поўдзень імпэрыі з мэтай зьяднаньня вакол сябе мясцовай знаці, кіруючых вярхоў і інтэлігенцыі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кансісховішча мультымэдыйных матэрыялаў