Кантынэнтальная дзяржава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Landlocked countries.png

Кантынэнтальная дзяржава — дзяржава, якая ня мае выхаду да мора. У цяперашні час існуе 43 дзяржавы, межы якіх ня маюць выхаду да Сусьветнага акіяну. Больш за ўсё такіх дзяржаў у Афрыцы — 15, у Эўропе — 14, у Азіі — 12, у Паўднёвай Амэрыцы — 2.

Дзьве дзяржавы, якія ня маюць выхаду да мора, а менавіта Узбэкістан і Ліхтэнштайн, мяжуюць выключна з краінамі, таксама ня мелымі выхаду ў Сусьветны акіян.

Тры дзяржавы цалкам акружаныя тэрыторыяй аднай дзяржавы: Сан-Марына і Ватыкан мяжуюць толькі зь Італіяй, Лесота — толькі з Паўднёвай Афрыкай. Шэсьць дзяржаваў цалкам акружаныя тэрыторыяй двух дзяржаваў: Манголія, Нэпал, Бутан, Свазілэнд, Ліхтэнштайн і Андора.

Этыёпія, у якой пражывае 75 млн жыхароў (2005), зьяўляецца найбуйнейшай па насельніцтве з дзяржаваў, ня мелых выхаду да Сусьветнага акіяну, таксама больш 20 мільёнаў жыхароў пражываюць у Нэпале (27,6 млн), Угандзе (27,3 млн) і Ўзбэкістане (26,8 млн).

Найбуйнейшымі па плошчы зь дзяржаваў, ня межных з Сусьветным акіянам зьяўляецца Казахстан (2 717 300 км²); тэрыторыю больш мільёна км² маюць таксама Манголія (1 566 500 км²), Этыёпія (1 133 380 км²) і Балівія (1 098 581 км²).

Беларусь — самая вялікая па плошчы (207,6 тыс. км²) дзяржава ў Эўропе, якая ня мае выхаду да мора.

Расея мяжуе з чатырма ня мелымі выхаду да сусьветнага акіяну дзяржавамі: Манголіяй, Казахстанам, Азэрбайджанам і Беларусьсю.

Ня маюць меж з Сусьветным акіянам большасьць (9 з 15) дзяржаваў, якія ўтварыліся пасьля распаду СССР. Пры гэтым тэрыторыя дзяржаваў Армэнія, Азэрбайджан, Туркмэністан, Узбэкістан, Кыргыстан і Таджыкістан цалкам уваходзяць у басэйны бясьцёкавых вадаёмаў і абласьцей — іншых падобных дзяржаваў у сьвеце няма.

Становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адсутнасьць выхаду да мора пазбаўляе доступу да марскіх багацьцяў, у прыватнасьці да марской рыбалкі, як і ўдзелу ў марскім гандлі, што пераважае над сухаземным у міжнародным гандлі. Такім чынам, прыбярэжныя вобласьці больш багатыя і густанаселеныя за нутраныя, бо гандаль апошніх абмяжоўваецца суседнімі краямі. Па гэтай прычыне церазьмежныя грузаперавозкі праз нутрымацерыковыя краі шматкроць даражэйшыя за грузаперавозкі праз прыбярэжныя. З іншага боку, такое становішча замінае таннаму ўвозу замежных тавараў, што спрыяе мясцоваму земляробству.

Сярод намаганьняў у пераадоленьні адсутнасьці доступу да мора вылучаюць:

  1. набыцьцё прыбярэжных земляў,
  2. найм марскіх прыстаняў,
  3. дамовы аб ператварэньні ў міжнародныя воды суднаходных рэк, што ўпадаюць у мора.

Страта доступу да мора ёсьць ударам па гаспадарчай бясьпецы. У Сярэднявеччы Полацкае княства і Вялікае Княства Літоўскае вялі войны супраць крыжацкіх захопаў узьбярэжжа Балтыйскага мора. Пагадненьне аб марскім праве 1982 году забараняе ўрадам краінаў правозу абкладаць падаткам перавозкі з нутрымацерыковых краінаў да мора і назад. Пагадненьне ўхвалілі ўрады 161 краіны, у тым ліку Беларусі і ўсіх суседніх з ёю краінаў.

Сьпіс дзяржаў, якія ня маюць выхаду да мору[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Азія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афрыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эўропа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўднёвая Амэрыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в мае выхад да Касьпійскага мора — вадаёму, ня меламу прыроднага выхаду ў сусьветны акіян
  2. ^ пасьля аб’явы незалежнасьці Эрытрэі ў 1993 годзе
  3. ^ пасьля захопу Чылі порта Антафагаста ў 1879 годзе