Кантынэнтальная хакейная ліга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кантынэнтальная хакейная ліга
Від спорту хакей
Заснаваная 2008
Першы сэзон 2008—2009
Колькасьць камандаў 22
Краіна Расея (19)
Беларусь (1)
Казахстан (1)
Кітай (1)
Дзейны чэмпіён Ак Барс
KHL.ru

Кантынэнта́льная хаке́йная лі́га (КХЛ) — міжнародная хакейная ліга. Створана ў 2008 годзе на базе расейскай супэрлігі (у адрозьненьне ад яе ліга сама праводзіць чэмпіянат, клюбы не пакідаюць лігу ў залежнасьці ад вынікаў чэмпіянату). На сёньняшні дзень у лізе ўдзельнічаюць 22 клюбаў, зь якіх 19 клюбы з Расеі і па адным зь Беларусі, Казахстану і Кітаю. Ліга праводзіць чэмпіянат КХЛ, які адначасова зьяўляецца адкрытым чэмпіянатам Расеі. Амаль усе клюбы КХЛ маюць свае фарм-клюбы ў Моладзевай хакейнай лізе.

Фармат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат складаецца зь дзьвюх частак: рэгулярнага сэзону і раўнду плэй-оф. Каманды падзеленыя на дзьве канфэрэнцыі (усходняя і заходняя), якія ў сваю чаргу дзеляцца на два дывізіёны. Пачынаецца сэзон матчам за Кубак Адкрыцьця паміж фіналістамі мінулага розыгрышу Кубка Гагарына.

Падчас рэгулярнага сэзону клюбы праводзяць па 2 матчы з кожным супернікам. У табліцах канфэрэнцыяў і агульнай табліцы чэмпіянату пераможцы дывізіёнаў (у чарзе, што адпавядае колькасьці набраных імі пунктаў) займаюць першыя месцы, астатнія месцы разьмяркоўваюцца без увагі на дывізіён. Найлепшая каманда рэгулярнага сэзону атрымоўвае Кубак Кантынэнту.

Па 8 найлепшых камандаў з кожнай канфэрэнцыі выходзяць у плэй-оф, пераможца якога атрымоўвае Кубак Гагарына і зьяўляецца чэмпіёнам КХЛ і чэмпіёнам Расеі. Унутры канфэрэнцыяў праходзяць сэрыі матчаў 1/4, 1/2 фіналаў і фінал канфэрэнцыі. Сэрыі гуляюцца да 4 перамогаў. Кожны год таксама гуляецца матч зорак.

Клюбы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вынікі сэзонаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Уладальнік Кубка Гагарына Фіналіст Пераможцы рэгулярнага сэзону
2008—2009 Сьцяг Расеі «Ак Барс» (Казань) Сьцяг Расеі «Лякаматыў» (Яраслаўль) Сьцяг Расеі «Салават Юлаеў» (Уфа)
2009—2010 Сьцяг Расеі «Ак Барс» (Казань) Сьцяг Расеі ХК МВД (Балашыха) Сьцяг Расеі «Салават Юлаеў» (Уфа)
2010—2011 Сьцяг Расеі «Салават Юлаеў» (Уфа) Сьцяг Расеі «Атлянт» (Мыцішчы) Сьцяг Расеі «Авангард» (Омск)
2011—2012 Сьцяг Расеі «Дынама» (Масква) Сьцяг Расеі «Авангард» (Омск) Сьцяг Расеі «Трактар» (Чалябінск)
2012—2013 Сьцяг Расеі «Дынама» (Масква) Сьцяг Расеі «Трактар» (Чалябінск) Сьцяг Расеі СКА (Санкт-Пецярбург)
2013—2014 Сьцяг Расеі «Мэталюрг» (Магнітагорск) Сьцяг Чэхіі «Леў» (Прага) Сьцяг Расеі «Дынама» (Масква)
2014—2015 Сьцяг Расеі СКА (Санкт-Пецярбург) Сьцяг Расеі «Ак Барс» (Казань) Сьцяг Расеі ЦСКА (Масква)
2015—2016 Сьцяг Расеі «Мэталюрг» (Магнітагорск) Сьцяг Расеі ЦСКА (Масква) Сьцяг Расеі ЦСКА (Масква)
2016—2017 Сьцяг Расеі СКА (Санкт-Пецярбург) Сьцяг Расеі «Мэталюрг» (Магнітагорск) Сьцяг Расеі ЦСКА (Масква)
2017—2018 Сьцяг Расеі «Ак Барс» (Казань) Сьцяг Расеі ЦСКА (Масква) Сьцяг Расеі СКА (Санкт-Пецярбург)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]