Канун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук

Гэты артыкул неабходна разьбіць на тры.

Канун, канон.

  • традыцыйная абрадавая страва, зь якой пачыналi памiнкi. У разбаўленую мёдам ваду (сыту) крышылi спэцыяльна сьпечаны прэсны корж, гарачыкi, булку цi абаранкi (паводле народных вераваньняў, мёд ужывалi для таго, каб памерламу было «соладка на тым сьвеце»). На Ігуменшчыне i iншых месцах у канун дадавалi цёрты мак. Першую лыжку кануна адлiвалi для нябожчыка. Удзельнiкi жалобнага стала чэрпалi 1 або 3 лыжкi кануна, з агульнай мiскi, якую потым перадавалi па чарзе адзiн аднаму, пасля чаго мiску прыбiралi, тушылi памiнальную сьвечку i працягвалi памiнкi.
  • Пітны мёд, пiва, брага, звараныя да сьвята або памiнак.
  • Сьвята цэхавых рамесьнiкаў у 1518 стагодзьдзях у гонар святога — патрона цэха. Наз. таксама братчына, склад, годзеньне, купаўшчына. Вытокi свята — у першабытным кульце продкаў. Першыя зьвесткi пра канун адносяцца да 1530 году, калi вiленскiя кушняры «зволили восстановити себе братство и за свои власныи поклад меда куповали и сычивали на врочистыя свята ко дню Св. Духа, Николе и ко Божему Нароженью… братством своим подле давнего звычаю… пнвали». Канун фiксуецца амаль ва ўсiх гарадах Беларусi. У адрозненьне ад Заходняй Эўропы ў Беларусi агульнапрызнанай сыстэмы «спэцыялiзацыi» сьвятых не iснавала, таму за патрона цэха найчасцей бралi сьвятога, у гонар якога фундавалi царкву цi касьцёл. Але прасочваецца пэўная тэндэнцыя патранажу сьвятых над рамесьнiкамi; сьвяты Кузьма часьцей выступаў апекуном кавалёў, сьвяты Павел — сталяроў, сьвяты Васiль — кухараў, сьвяты Ян Златавуст — бортнiкаў, сьвяты Iосiф — бондараў, сьвятая Параскева — «жаночых» рамёстваў. Кануны ладзiлiся i на вялікія царкоўныя святы: Вялікдзень, Сёмуху, Каляды. Арганiзатарамi кануна маглi выступаць канфэсiйныя брацтвы i iншыя карпарацыi гараджан. Канун уключаў выраб («сычэньне») мёду i гарэлкi, збор страў, выраб сьвечак. Напярэдаднi кануна цэхавыя «малодшыя браты» абыходзiлi дамы рамесьнiкаў, абвяшчалi пра сьвята i зьбiралi грошы на банкет, наймалi кухараў, музыкаў, служак; выраблялi грамнiцы — вялікія каляровыя сьвечкi (да 10 аршынаў, у кожным горадзе адмысловага колеру). У канцы дня ў цэхавым будынку адбывалася вячэра. Ранiцай цэх у поўным складзе з харугвамi, значкамi i грамнiцамi iшоў у сваю царкву (касьцёл) на богаслужэньне перад абразом патрона. Шэсьце адбывалася на мiжканфэсiйнай падставе. Напрыклад, менскiя краўцы ладзiлi богаслужэньне ў францысканскiм касьцёле i ўнiяцкай царкве сьвятога Духа, полацкiя ганчары — у касьцёле i ўнiяцкай царкве. Унутры храма рамесьнiкi выстройвалiся ў заведзеным парадку: наперадзе 2 цэхмiстры «рускай» i «рымскай» веры (зрэдку i «нямецкай»), потым «старшыя» майстры (так званыя «сталовыя» — рада пры цэхмiстрах), майстры i падмайстры. Пасля набажэнства ў цэхавым будынку адбываўся банкет. У сьвяты кут банкетнай залы выносiлася цэхавая скрыня з прывiлеямi, якую адчынялi 2 ключнiкi (шафары), i прывiлеi зачытвалiся. Потым iшло частаваньне, у час якога вырашалiся цэхавыя справы. Атрыманы пасьля сычэньня мёду воск iшоў на выраб сьвечак для царквы, рэшткi прадавалiся, а прыбытак ахвяраваўся храмам на «потребы и оправы и на слугй церковная», а таксама на «милосердныя учинки до шпиталя и на ялмужну убогим людям», Канун працягваўся ад 2 дзён да 2 тыдняў. Дзяржаўная ўлада рэглямэнтавала правядзеньне кануна. Прывiлей 1608 году Жыгiмонта III Вазы патрабаваў ад рамесьнiкаў, «абы вели поштиво, не мовили миж собою збытных слов, не лягали на стол, не розливали братнего меду». Права цэхаў вырабляць на канун моцныя напоi выклiкала процiдзеяньне прафэсiйных гандляроў гарэлкай, таму ў цэхавых прывiлеях адзначалася: «в чом им арендары корчом перешкожати не мают». Сьвяткаваньне кануна адыгрывала важную ролю ў карпаратыўнай пабудове фэадальнага грамадзтва.
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты