Канфармізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Канфармізм - імкненьне пэрсоны ці рэчы да пасаваньня нормам кантэксту. Гэта можа быць грамадскі, этычны ці зьместавы кантэкст.

Канфармізм абазначае пазыцыю, якая ў жыцьцядзейнасьці і прыманьні рашэньняў вельмі залежная ад нормам і меркаваньням большасьць грамадства, ці акольваючай індывіда групы. Процілегласьць індывідуалізму, дзе індывід параўнальна моцна імкнецца да выпрацоўкі самастойных рашэньняў. Індывідуалізм акрамя супрацьлегласьці канфармізму абазначае сістэму мысьленьня процілеглую калектывізму.

Між тым дакладнай процілегласьцю канфармізму зьяўляецца нонканфармізм. Тэндэнцыю да канфармізму мужна бачыць з аднаго боку ва ўнутраным пачуцьці прыналежнасьці, імкненьні да інтэграцыі праз асыміляцыю, з іншага боку ціскам грамадства, або акольваючай групы людзей.

Сацыяльная псыхалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канфармізм як азначэньне сацыяльная псіхалёгіі абазначае схільнасьць індывіда да перайманьня агульнапрынятых нормаў і правілаў сваёй кантактнай групы ці грамадства ў цэлым.

Эрых Фром бачыць у канфармізме псэўдаадзінства, Якой не адпавядае жаданьню людзей да аб'яднаньня.

У вучэньні Робэрта Мэртана азначае згоду індывіда на рэалізацыю мэтаў супольнасьці пры дапамозе супольных сродкаў ці, у больш шырокім значэньні, рэалізацыю супольных нормаў і каштоўнасьцяў. Ступень канфармістычнасьці ў такіх групах зьяўляецца паказчыкам моцы супольнасьці.

Мёдэ заўважае, што ва ўмовах школы адрозьненьні ў пасьпяховасьці вучняў спараджаюць тэндэнцыю да дапасаваньня. Выдатныя навучынцы аднае клясы маюць паніжэньне пасьпяховасьці, у той час як у меней разьвітых вучняў пасьпяховасьць значна узрастае.

У 50-ых гадох ХХ стагодзьдзя былі апублікаваныя дасьледваньні Саламона Аха, у якіх ён выказаў думку, што на канфармізм асобы вялікі ўплыў маюць іншыя чальцы супольнасьці. З далейшых дасьледваньняў вынікала, што некаторыя асобы маюць моцную, трывалую схільнасьць да падпарадкаваньня аўтарытэтам. Ахарактарызаваныя як аўтарытарнымі асобамі-экстравэртамі, у адрозьнненьні ад інтравэртных нонканфармістаў, якія не паддаюцца на лёгкі ўплыў аўтарытэтаў.

Рух 68-ых пратэставаў, да прыкладу, супраць, па іх меркаваньню, пануючага ў грамадстве 50-ых канфармізму, які між іншым ўвасобіўся ў строгай форме вопраткі, а таксама ў масмэдыя, якія прапаноўвалі грамадству меркаваньні ў агульным

рэчышчы, імкнуліся да спрашчэньня і абагульненьня.

Узроўні канфармізму[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Саступленьне. На гэтым узроўні існуе выразны канфлікт між перакананьнямі асобы і ціскам групы, у выніку чаго індывід падпарадкоўваеццца групе, саступае. Падпарадкаваньне групе існуе толькі у тым выпадку, калі група фізычна кантралюе індывіда, у выпадку ж зьнікненьня групы, ён хутка вяртаецца да сваіх перакананьяў. Матывам такога канфармізму, як бачна, зьяўляецца пагроза пакараньня, фізычнай расправы супольнасьці з індывідам.
  • Ідэнтыфікацыя. Індывіды мусяць быць падобнымі альбо да якой-небудзь групы, або да пэўнай асобы (у такім разе асоба ідэнтыфікуе сябе з гэтай групай). На прыклад ад мяне залежыць, каб мяне ацэньвалі як інтэлегентную асобу, таму я мушу трымаць і паводзіць сябе так, як я ўяўляю гэтую асобу. Ідэнтыфікацыя зьяўляецца больш глыбокай праяваю канфармізму, дапасаваньне да групы праяўляецца нават пры фізычным няйснаваньні групы.
  • Інтэрналізацыя. Найглябейшая форма канфірмізму, калі індывід прымае пэўныя нормы і каштоўнасьці за ўласныя. Інтарналізаваная асоба захоўвае сваю адданасьць нормам групы, нават калі тая перастае існаваць і мяняе свае каштоўнасьці.

Глядзі таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]