Канфэдэратыўныя Штаты Амэрыкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Канфэдэратыўныя Штаты Амэрыкі, таксама Канфэдэрацыя, Канфэдэратыўныя Штаты і Поўдзень (па-ангельску: Confederate States of America, Confederacy) — дзяржаўнае ўтварэньне, існаваўшае ў 1861—1865 гадох, якое складалася з адзінаццаці рабаўладальніцкіх штатаў поўдню, абвясьціўшых сваю незалежнасьць ад ЗША. Сэпаратысты сьцвярджалі, што Канстытуцыя ЗША — дамова паміж штатамі, зь якой кожны бок мог выйсьці без папярэдняга абмеркаваньня зь іншымі. Урад ЗША (Зьвяз) у сваю чаргу абвясьціў сэцэсію штатаў паза законам. Пасьля атакі Канфэдэрацыі на форт Самтэр ЗША выкарысталі ваенныя сродкі дзеля разгрому Канфэдэрацыі. Ніводная дзяржава сьвету не прызнала незалежнасьці Канфэдэратыўных Штатаў Амэрыкі,[1] але некаторыя прызналі іх статус ваюючага боку ў канфлікце.

Канфэдэратыўная канстытуцыя зь сямі штатаў — Паўднёвай Караліны, Місысыпі, Флорыды, Алабамы, Джорджыі, Луізыяны і Тэхасу — утварыла «сталы фэдэральны ўрад» у Мантгомэры, Алабама. Пасьля прызыву Абрагама Лінкальна да войскаў адбіць Самтэр і іншую фэдэральную маёмасьць на Поўдні, да зьвязу далучыліся яшчэ чатыры штаты: Вірджынія, Арканзас, Тэнэсі і Паўночная Караліна. Мізуры і Кентукі былі прадстаўленыя партызанскімі групоўкамі з адпаведных штатаў.

Крыніцы [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Канфэдэратыўныя Штаты Амэрыкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў