Канхалёгія
| Галіна заалёгіі |
| Галіны заалёгіі |
|
Аалёгія · Акаралёгія |
| Знакамітыя заолягі |
|
Чарлз Дарвін · Ўільям Кірбі |
| Мінуўшчына |
Канхалёгія (ад стар.-грэц. κόγχη, стар.-грэц. κογχύλιον — «ракавіна» і стар.-грэц. λόγος — «вучэньне»; па-ангельску: conchology, па-нямецку: Conchologie) — разьдзел малякалёгіі, які вывучае ракавіны малюскаў. У шырокім сэнсе — гэта навуковае, паўнавуковае ці аматарскае вывучэньне ракавін мяккацелых жывёлаў тыпу малюскі.
Зьмест |
Трактоўка [рэдагаваць]
Большасьць прафэсійных аўтараў трактуюць канхалёгію толькі як вывучэньне экзашкілета малюскаў. Аднак тэрмін «Канхалёгія» (conchology, канхіалёгія) выкарыстоўваецца некаторымі аматарамі, асабліва ў Эўропе, у яшчэ больш шырокім сэнсе, які азначае ўвесь абшар дзейнасьці малякалёгіі.
У яго больш вузкім сэнсе азначае вывучэньне толькі ракавін малюскаў, як марскіх, так і прэснаводных і сухапутных. Гэты накірунак падтрымліваецца са старажытных часоў калекцыянэрамі прыгожых ракавін і вядовы таксама як Канхіяфія. Маляколягі ж дасьледуюць малюскаў як цэласны арганізм.
Ракавіны [рэдагаваць]
Аб’ектамі ўвагі канхалёгіі зьяўляюцца ўсе ракавінныя малюскі, а значыць ня ўсе малюскі. Такія як кальмары, васьміногі і іншыя Галаваногія малюскі (Cephalopoda) ня маюць зьнешняга шкілету (ракавін) (за выключэньнем Nautiloidea). З-за гэтага канхолягі маюць справу галоўным чынам з чатырма групамі малюскаў (Conchifera): Gastropoda (сьлімакі), Двухстворчатыя малюскі (Bivalvia), Хітоны (Polyplacophora) і Лапатаногія (Scaphopoda).
-
Сандра Бацічэлі, Нараджэньне Вэнэры, Уфіці, Флярэнцыя
Музэі [рэдагаваць]
У ЗША:
- Нацыянальны музэй натуральнай гісторыі, Вашынгтон — The Smithsonian Museum of Natural History, у гэтым музэі сабраная адна з найбольш буйнейшых ў сьвеце калекцыя ракавін малюскаў (вялікі ўнёсак належыць марскому біёлягу Dr. Ellen Stronge)
- Амэрыканскі музэй натуральнай гісторыі, Нью-Ёрк
- Bailey-Matthews Shell Museum, выспа Санібэл, Флорыда: адзіны ў сьвеце музэй, які цалкам прысьвечаны ракавінам малюскаў.
У Эўропе:
- Музэй натуральнай гісторыі, Вена
- Музэй натуральнай гісторыі, Парыж
- Музэй натуральнай гісторыі, Бэрлін
- Музэй натуральнай гісторыі, Лёндан
- Музэй натуральнай гісторыі, Брусэль (тут знаходзіцца трэцяя па колькасьці калекцыя малюскаў у сьвеце)
- Музэй натуральнай гісторыі, Лейдэн
- Музэй натуральнай гісторыі, Швэцыя
Ракавіны на марках і манэтах [рэдагаваць]
Ракавіны малюскаў можна пабачыць на больш чым 5000 розных марках ва ўсім сьвеце. Выявы ракавін таксама вядомыя і на грашовых знаках некаторых краін сьвету. Напрыклад, багамскі даляр (1974), кубінскае песа (1981), нэпальскія рупіі (1989), філіпінскае песа (1993), а таксама на манэтах Гаіці (Haitian gourde, 1973).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Канхалёгія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- The Bailey-Matthews Shell Museum, Sanibel Island, Florida: музэй ракавін.
- Conchologists of America
- Conchological Society of Great Britain and Ireland
- Club Conchylia, the German Society for Shell Collecting
- Belgian Society for Conchology
- [1]
- Ракавіна
- Свабода пад знаком сьпіралі (часопіс «Вакол сьвету»)(рас.)
- Ракавіны(рас.)