Кан (горад)
| Кан | |||||
| Caen | |||||
|
|||||
| Дэпартамэнт: | Кальвадос | ||||
| Рэгіён: | Нармандыя | ||||
| Плошча: | 25,70 км² | ||||
| Вышыня: | 8 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 109 630 (2007) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Паштовы індэкс: | 14000, 14300 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 49°10′59″ пн. ш. 0°22′10″ з. д. / 49.18306° пн. ш. 0.36944° з. д.Каардынаты: 49°10′59″ пн. ш. 0°22′10″ з. д. / 49.18306° пн. ш. 0.36944° з. д. | ||||
|
Кан на мапе Францыі
Кан
|
|||||
| http://www.ville-caen.fr/ | |||||
Драгіньян (па-француску: Caen, па-нармандзку: Caën) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Кальвадос і рэгіёну Нармандыя. Насельніцтва горада складае 109 630 чалавек, паводле дадзеных на 2007 год.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Кан разьмешчаны на берагах ракі Орн, прыкладна ў 10 км ад таго адрэзка ўзбярэжжа праліва Ля-Манш, які мае сярод турыстаў мянушку «Нармандзкай Швайцарыі». З портам Уістрэам на беразе Ля-Манша яго злучае пракладзены па загаду Напалеона III марскі канал. Па тэрыторыі горада таксама працякае мноства дробных рэк, галоўным чынам забраных у калектары.
Гісторыя [рэдагаваць]
Першыя зьвесткі пра Кан адносяцца да кіраваньня герцагаў Нармандыі, адзін зь якіх, Вільгельм Заваёўнік, зрабіў Кан сваёй сталіцай. На працягу ўсёй сваёй гісторыі Кан падзяляў лёс Нармандыі; у 1204 годзе разам зь ёю перададзены Яанам Безьзямельным францускай кароне. У 1346 годзе ангельцы узялі яго прыступам; канчаткова вярнуўся да Францыі горад толькі ў 1450 годзе. У 1432 годзе Джон Ланкастэрскі заснаваў Канскі ўнівэрсытэт, які за сваю гісторыю не раз зачыняўся й аднаўляў працу (у сучасным выглядзе — з 1957 году).
Да адмены Нанцкага эдыкта ў 1685 годзе большасьць насельніцтва Кана складалі гугеноты. У гады Вялікай Францускай рэвалюцыі горад далучыўся да жырандыстаў. Бітва за Кан улетку 1944 году пакінула старажытны горад у руінах. Старадаўняя забудова на дзьве трэці была разбурана. У 1948—1962 гады паводле пляна Маршала быў адбудаваны сучасны горад з прамысловымі зонамі й зялёнымі насаджэньнямі.
Славутасці [рэдагаваць]
- Канскі замак XI—XII стагодзьдзяў — адна з найбуйнейшых сярэднявечных крэпасьцяў на захадзе Эўропы. У наш час тэрыторыю старажытнай цьвярдыні займаюць розныя мастацкія й гістарычныя музэі.
- З часоў Вільгельма Заваёўніка ацалелі ўслаўленыя помнікі нармандзкай раманікі — саборная царква Сэнт-Эт’ен пры мужчынскім абацтве й царква Троіцы пры жаночым манастыры. У гэтых храмах да Францускай рэвалюцыі былі пахаваныя, адпаведна, сам Вільгельм Заваёўнік і ягоная жонка Матыльда Фляндрская. Фасад саборнай царквы строгі й ляканічны, 90-мятровыя вежы ўвенчаны шпілямі XIII стагодзьдя. Астатнія будынкі мужчынскага абацтва перабудаваны ў XVII стагодзьдзі; c 1960 году ў іх зьмяшчаюцца органы мясцовага самакіраваньня. Жаночы манастыр моцна паноўлены працамі паплечнікаў Віёле-ле-Дюзка.
- Жамчужынай старога Кана лічылася ажурная позьнегатычная царква сьв. Пятра. У 1944 годзе яна была разбурана, у наш час цалкам адрэстаўравана.
- З помнікаў грамадзянскага дойлідзтва цікавыя маёнткі XVI стагодзьдзя; у адным зь іх нарадзіўся паэт Малерб.
- У памяць пра падзеі Другой сусьветнай вайны ў 1988 годзе быў адкрыты Мэмарыял міру.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Кан (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт гораду (фр.)
- Сайт Канскай аглямэрацыі (фр.)
- Сайт музэя «Помнік міру» (фр.)
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |