Кападокія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Кападо́кія (па-грэцку: Καππαδοκία, па-пэрсыдзку: کاپادوکیه (Katpatuka, «Краіна цудоўных коней»), па-лацінску: Cappadocia, па-турэцку: Kapadokya) — гістарычная назва мясцовасьці ў сярэдняй частцы Малай Азіі на тэрыторыі сучаснай Турцыі (частка зямель правінцый Неўшэхір, Кайсэры, Аксарай і Нійдэ), ужываецца з часоў антычнасьці да нашых дзён. Характарызуецца надзвычай цікавым ляндшафтам вульканічнага паходжаньня, падземнымі гарадамі, створанымі ў 1 тысячагодзьдзі да н. э. і абшырнымі пячорнымі манастырамі, якія вядуць сваю гісторыю з часоў раньніх хрысьціян. Нацыянальны парк Гёрэме і пячорныя паселішчы Кападокіі ўваходзяць у сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Турэччыне.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Кападокія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў