Капаонік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гатэлі на Капаоніку

Капаонік (па-сэрбску: Копаоник — горны масіў у Цэнтральнай Сэрбіі.

Даўжыня масіву — 83 км, шырыня — 63 км, плошча — каля 2700 км². Вышэйшая кропка — Панчычаў Врх (2017 м). Масіў складзены крышталічнымі сланцамі, гранітамі і серпентынітамі. Цэнтральную частку масіву займае аднайменны нацыянальны парк (плошча 118 км²).

Сярэднегадавадая тэмпэратура +3,7 °C, што ніжэй, чым у сярэднім па Сэрбіі. Каля 200 дзён у годзе зьяўляюцца сонечнымі, але колькасьць ападкаў перавышае 1000 мм у год. Сьнег ляжыць прыкладна 160 дзён у год, з канца лістападу па красавік.

У гарах Капаоніка знаходзіцца вялікая колькасьць тэрмальных крыніц (36—78 °C). На тэрыторыі масіву знаходзіцца найвышэйшы вадаспад Сэрбіі Елаварнік (71 м). Зімой Капаонік выкарыстоўваецца ў якасьці гарналыжнага курорту.