Капаткевічы
| Капаткевічы | |||||
|
|||||
| Вобласьць: | Гомельская | ||||
| Раён: | Петрыкаўскі | ||||
| Пасялковы савет: | Капаткевіцкі | ||||
| Вышыня: | 118 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 3415[1] (2009) | ||||
| Тэлефонны код: | +375 2350 | ||||
| Паштовы індэкс: | 247920 | ||||
| Аўтамабільны код: | 3 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°18′47.9″ пн. ш. 28°49′2.7″ у. д. / 52.313306° пн. ш. 28.817417° у. д.Каардынаты: 52°18′47.9″ пн. ш. 28°49′2.7″ у. д. / 52.313306° пн. ш. 28.817417° у. д. | ||||
|
Капаткевічы на мапе Беларусі
Капаткевічы
|
|||||
Капатке́вічы[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Пціч. Цэнтар пассавету Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 3415[1] чал. (2009). Знаходзяцца за 35 км на паўночны ўсход ад Петрыкава, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Пціч (лінія Каленкавічы — Лунінец). Аўтамабільныя дарогм злучаюць мястэчка з Рудобелкай і Петрыкавым, а таксама магістральлю Гомель — Берасьце.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Выяўленыя археолягамі могільнікі (адпаведна — 17 і 15 насыпаў за 1 км на поўдзень і 2 км на захад ад мястэчка) сьведчаць пра засяленьне гэтай мясьцовасьці ў далёкай старажытнасьці. Упершыню Капаткевічы згадваюцца ў сярэдзіне XVI ст. як сяло ў Мазырскім павеце Менскага ваяводзтва. На мапе 1560 мясьціна значыцца як валодваньне вялікіх князёў. У 1568, паводле мэтрыкі вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, Капаткевічы перайшлі да Д. Руцкага. Пазьней мястэчкам валодалі Яленскія. Пад 1693 згадваецца тутэйшая грэка-каталіцкай царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Капаткевічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіліся цэнтрам воласьці Мазырскага павету. Станам на 1795 у мястэчку было 55 двароў (на 1816 31 двор у мястэчку Капаткевічы, 75 — у сяле Капаткевічы), у 1796 пачаў дзейнічаць касьцёл. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 расейскія ўлады канфіскавалі маёнтак у Яленскіх і ў 1868 падаравалі яго царскаму генэралу Цылаву. У 1864 з мэтаю маскалізацыі краю тут адкрылі народую вучэльню. Станам на 1886 у Капаткевічах было 8 двароў, дзейнічалі царква, касьцёл сьвятога Аўгустына і габрэйскі малітоўны дом, працавалі школа, млын і 3 крамы. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку Капаткевічы было 285 двароў, у вёсцы — 97; існавалі царква, касьцёл, 2 габрэйскія малітоўныя дамы, народная вучэльня, паштова-тэлеграфная кантора, аптэка, 13 крамаў, вятрак, карчма; побач знаходзіліся 2 вёскі: Малыя і Старыя Капаткевічы. У Першую сусьветную вайну зь лета да 2 сьнежня 1918 мясьціну займалі нямецкія войскі
У 1924—1931 і 1935—1962 Капаткевічы былі цэнтрам раёну, у 1931—1935 і з 1962 — у Петрыкаўскім раёне. У 1930-я тут працавалі шорная, кравецкая і шавецкая майстэрні. 27 верасьня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 1 жніўня 1941 да 30 чэрвеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
23 чэрвеня 2003 у Капаткевічах адбылася ўрачыстая кансэкрацыя касьцёла пад тытулам сьвятога Аўгустына[3].
Насельніцтва [рэдагаваць]

- XIX стагодзьдзе: 1858 — 1062 чал.; 1897 — 2081 чал. у мястэчку Капаткевічы, 644 чал. у сяле Капаткевічы
- XX стагодзьдзе: 1972 — 2,6 тыс. чал.; 1997 — 4,4 тыс. чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 3,9 тыс. чал.[5]; 2006 — 3,8 тыс. чал.[6]; 2007 — 3,7 тыс. чал.; 2008 — 3,6 тыс. чал.; 2009 — 3415[1] чал. (перапіс)
Адукацыя [рэдагаваць]
У Капаткевічах працуюць сярэдняя і музычная школа, 2 дашкольныя ўстановы.
Мэдыцына [рэдагаваць]
Мэдычныя паслугі надае лякарня.
Культура [рэдагаваць]
Дзейнічаюць кінатэатар, клюб, 2 бібліятэкі.
Эканоміка [рэдагаваць]
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці. Дрэваапрацоўка.
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Касьцёл сьвятога Аўгустына (1998)
- Могілкі габрэйскія
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы (па 1990)
Страчаная спадчына [рэдагаваць]
- Касьцёл Сьв. Аўгустына (XVIII ст.)
- Царква (XVII ст.)
- Сынагога (XIX ст.)
Вядомыя ўраджэнцы [рэдагаваць]
- Гіпаліт Клімашэўскі (1802—1874) — беларускі эміграцыйны дзяяч, публіцыст
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б в Перепись населения — 2009. Гомельская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4.
- ^ Капаткевічы — парафія святога Аўгустына на Catholic.by
- ^ Іван Самахвалаў. Капаткевічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 96.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004.
- ^ Копаткевичи // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
Літаратура [рэдагаваць]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
- Kopatkiewicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 374.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Капаткевічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||