Капитал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
«Капитал»
Вокладка альбому «Капитал». Ляпис Трубецкой. 2007
альбом Ляпис Трубецкой
Выдадзены красавік 2007
Жанр ска-панк
Працягласьць 34:56
Выдавец «Никитин»
Прадусар Віталь Цялезін
Храналёгія Ляпис Трубецкой
Мужчины не плачут
(2006)
Капитал
(2007)

Капитал (па-беларуску: Капітал) — альбом беларускага гурта Ляпис Трубецкой запісаны ў 2007 годзе.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Праца над альбомам пачалася ўлетку 2005-га года. Ужо да сьнежня 2005 былі гатовыя песьні "Андрюша", "Харе", "Товарищ". Тады жа гурт пачаў запіс інструмэнтальных партый новых кампазыцый. У лютым 2006 года групу пакінуў бас-гітарыст Уладзімер Ёлкін, яму на зьмену прыйшоў Дзьмітры Сьвірыдовіч. У сьнежні 2006 года, калі былі гатовыя амаль усе кампазыцыі новага альбома, месца Сьвірыдовіча заняў Дзяніс Стурчанка, экс-басіст гурта "beZ bileta".

Для альбома была перапісаная зноўку кампазыцыя "Евпатория". Справа ў тым, што некалькі гадоў запар "Ляпісы" выконвалі гэтую песню ў ска-вэрсіі, што моцна цешыла прыхільнікаў групы. Таму, было прынята рашэньне запісаць ска-вэрсію "Евпатории" ў студыі. Песьня "Рамонкі" была запісаная зноўку, таму што першапачатковы яе варыянт (з альбома "Золотые Яйцы") не задавальняў Сяргея Міхалка.

Існуе дзьве вэрсіі альбома: звыклая і "падарункавая". Да "падарункавага" варыянту прыкладаецца супэрвокладка і буклет з эпізодамі з кліпа "Капитал". Першапачатковы назоў альбома - "Жир и золотое сало".

Музыкальныя крытыкі амаль адзінагалосна назвалі "Капитал" "лепшай працай гурта".

[рэдагаваць] Зьмест

  1. Золотая антилопа
  2. Капитал
  3. Гойко Митич
  4. Керчь-2
  5. Котик
  6. Андрюша
  7. Рамонкі
  8. Собаки
  9. Огоньки
  10. Товарищ
  11. Харэ
  12. Бонус - Евпатория (падарункавае выданьне)

[рэдагаваць] Відэа

На дыске (падарункавае выданьне) зьмешчаныя два відэа на песьні "Капитал" і "Харэ".

[рэдагаваць] Запіс

[рэдагаваць] Музыкі

[рэдагаваць] Іншыя ўдзельнікі

  • В.Шчэрыца - дадатковая труба (8, 10, 11)
  • Д.Сьвірыдовіч - дадатковая бас-гітара (4, 5, 6, 8, 10, 11)
  • Ігар Прыгароўскі - запіс
  • Улад Ярун - запіс, зьвядзеньне (1, 3, 7, 8)
  • Віталь Цялезін - прадусаваньне, мастэрынг, зьвядзеньне (2, 4, 5, 6, 9, 10, 11)
  • М. Віхля - афармленьне
  • А. Цярэхаў - выява, рэжысэр кліпа "Капитал"
  • У. Япіфанцаў - рэжысэр кліпа "Харэ"

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады