Капліца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Капліцы ў Вавэлі

Каплі́ца — хрысьціянская культавая пабудова, прызначаная для рэлігійных набажэнстваў і малітваў. Можа быць як асобным будынкам, так і часткай больш значнага комплекса. Да Рэфармацыі капліца ўяўляла сабою мейсца для набажэнстваў, якое было дапаможным або належыла нейкай асобе ці арганізацыі.

Ва ўсходняй хрысьціянскай традыцыі капліца ўяўляе сабою невялічкую царкву (часта без алтару) або нават просты слуп з абразом.

У заходняй традыцыі хрысьціянства, а таксама ў грэка-каталікоў капліца нярэдка ўяўляе сабой паўнавартасны храм (з алтарам) і мажлівасьцю рэлігійных службаў у ім.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Капліцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў