Капрыз каханага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Капрыз каханага
Die Laune des Verliebten
Жанр: пастараль
Аўтар: Ёган Вольфґанґ фон Ґётэ
Мова арыгіналу: нямецкая
Год напісаньня: 1768
Асобнае выданьне: 1806

«Капрыз закаханага» (па-нямецку: Die Laune des Verliebten) — пастаральная п’еса Ёгана Вольфґанґа Ґётэ, напісаная ў 1768 годзе і пастаўленая на сцэне замка Этэрс 20 траўня 1779 года з самім аўтарам у ролі галоўнага героя п’есы Эрыдана. У 1806 годзе апублікаваная асобным выданьнем. П'еса напісаная клясычным александрыйскім шасьцістопнікам з парнай рыфмай

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўны герой п’есы Эрыдан праяўляе неўтаймоўнае каханьне да ціхмянай і цярплівай Аміны. У іх крыху пакутлівых узаемаадносінах больш палкасьці, чым у роўных адносінах іншай пары — Ламона і Эгле, якія давяраюць адзін аднаму і не прыціскаюць узаемную свабоду неапраўданай падазронасьцю. Разважлівая Эгле спрабуе навучыць ціхмяную Аміну, як даваць адпор рэўніваму каханаму. Упэўніўшыся ў безпасьпяховасьці сваіх павучаньняў, яна вырашае правуыць яго сама і робіць гэта з жаночай увішнасьцю і спрытам: заманьвае Эрыдана ў свае абдымкі, ён у захапленьні цалуе яе вусны, тады Эгла сароміць яго і Эрыдан раскайваецца. Пасьля гэтага здарэньня ён вылечваецца ад сваіх рэўнівых падазрэньняў і мірыцца са сваёй каханай[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Аникст А. А. Творческий путь Гете. М., 1986. С. 39

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]