Капітал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Капіта́л (па-лацінску: capitalis — галоўны) — у эканамічнай тэорыі фактар вытворчасьці, выражаны ў наяўных грашовых, тэхнічных і іншых матэрыяльных і нематэрыяльных сродках (чалавечы капітал, грашовы капітал і іншыя). Капітал ёсьць каштоўнасьць, якая прыносіць дадатковы кошт. Капітальныя ўкладаньні матэрыяльных і грашовых сродкаў у эканоміку, вытворчасьць называюць капіталаўкладаньнямі ці інвэстыцыямі.

У эканамічнай тэорыі Карла Маркса (гл. марксізм) капітал выкарыстоўваецца для таго, каб яго прадаць зноў, каб атрымаць фінансавы прыбытак, і для Маркса капітал існуе толькі ў працэсе эканамічнага абмену, то бок гэта ёсьць багацьце, якое вырастоўвае само сябе ў працэсе звароту, што й ёсьць асноўнай формай эканамічнае сыстэмы капіталізму[1].

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Апісаньне капіталу на сайце Marxists.org

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]