Капітолій

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук

Капітолій (па-лацінску: Capitolinus) — адзін зь сямі пагоркаў, на якіх паўстаў Старажытны Рым. Мае дзьве вяршыні — Капітоль (вышыня 46 мэтраў) і Цытадэль (Arx; вышыня 49,2 мэтра), паміж імі месьціцца западзіна Асылюм (Asylum; вышыня 36,5 мэтра). Капітолій, найменшы з усіх пагоркаў Рыму, ўзвышаецца каля паўднёвага берагу Тыбру, на паўночны-захад ад Палятына, над разьмешчаным у доле Форумам. Палітычны і культурны цэнтар Старажытнага Рыму. На Капітоліі завяршаліся трыўмфальныя шэсьці рымскага войска. У пачатку сярэднявечча антычныя пабудовы былі разбураныя. У гонар рымскага Капітолія названа будынак Кангрэсу ЗША ў Вашынгтоне.

[рэдагаваць] Гісторыя

Па паданьні ў час этрускаў зваўся Сатурнійскім або Тарпэйскім пагоркам, стромкі схіл адной зь яго вяршыняў — Тарпэйскай скалы, служыў месцам пакараньняў. У рэспубліканскі час на тым месцы быў пабудаваны храм Юноны Дарадчыцы. Новы назоў атрымаў ад перанесенага з Квірыналя сьвяцілішча сабінаў якое звалася Капітоліям, каля яго адбываліся паседжаньні сэната і народныя сходы. Доўгі час захоўваўся і стары Капітолій (Capitolium vetus) які знаходзіўся на Квірынале.

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Капітолійсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах