Каравайка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Каравайка | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Падцарства | Эўметазоі |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Надкляса | Чацьвераногія |
| Кляса | Птушкі |
| Атрад | Буслападобныя |
| Сямейства | Ібісавыя |
| Род | Каравайкі |
| Від | Каравайка |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Plegadis falcinellus | |
Каравайка (па-лацінску: Plegadis falcinellus) — шырока распаўсюджаная птушка з сямейства ібісавых. На Беларусі рэдкі, залётны від.
Зьмест |
Апісаньне [рэдагаваць]
Каравайка мае ў даўжыню 56 см. Дарослыя птушкі пафарбаваны ў цёмна-буры колер з бронзавым і зялёным металічным адценьнем. Маладыя - бурыя без адценьня, на галаве і шыі белая штрыхоўка, знікае з узростам.
Лад жыцьця [рэдагаваць]
Месцапражываньне караваек - прэсныя і слабасалёныя вадаёмы, шырокія балоты, ліманы, плыткаводзьдзі і заліўныя лугі.
Пражываньне [рэдагаваць]
Каравайка шырока распаўсюджаная ў Эўразіі, Афрыцы, Аўстраліі, Паўночнай Амэрыцы.
Выявы [рэдагаваць]
-
Марка СССР, 1968
Каравайка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў