Караганда
| Караганда | |||||
|
|||||
| Вобласьць: | Карагандынская | ||||
| Плошча: | 550 км² | ||||
| Насельніцтва: | 475 267[1] (2012) | ||||
| Тэлефонны код: | +7 7212 | ||||
| Паштовы індэкс: | 100000—100030 | ||||
| Аўтамабільны код: | M | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 49°48′00″ пн. ш. 73°07′00″ у. д. / 49.8° пн. ш. 73.116667° у. д.Каардынаты: 49°48′00″ пн. ш. 73°07′00″ у. д. / 49.8° пн. ш. 73.116667° у. д. | ||||
|
Караганда на мапе Казахстану
Караганда
|
|||||
Караганда (па-казаску: Қарағанды) — горад у Казахстане, адміністрацыйны цэнтар Карагандынскай вобласьці. Горад зьяўляецца буйным індустрыяльна-прамысловым, навуковым і культурны цэнтрам.
10 лютага 1934 году Караганда атрымала статус горада. Мясцовымі ворганамі кіраваньня зьяўляюцца гарадзкі акімат і гарадзкі масліхат. У Карагандынскай вобласьці працуюць буйныя прадпрыемствы па здабычы вугалю, прадпрыемствы машынабудаваньня, мэталаапрацоўкі і харчовай прамысловасьці. У горадзе працуе вялікая колькасьць прадпрыемстваў транспарту й сувязі.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Яшчэ ў XIX стагодзьдзі на месцы гораду была пустэча. Існуе легенда, згодна зь якой, у 1833 годзе хлопчык-пастух Апак Байжанаў знайшоў вугаль. У канцы XIX стагодзьдзя пачалася здабыча вугалю спачатку расейскімі купцамі, затым францускімі й ангельскімі прадпрымальнікамі.
У 1930 годзе была адноўлена актыўная здабыча вугалю й пачалося будаўніцтва часовага жыльля тыпу глінабітных паўзямлянак для раскулачаных грамадзянаў СССР і іхных сем’яў.
Рэлігія [рэдагаваць]
У Карагандзе мірна суіснуюць прадстаўнікі розных рэлігійных кірункаў. Асноўнымі рэлігіямі ў горадзе зьяўляюцца іслам суніцкага толку й праваслаўе, таксама быў распаўсюджаны каталіцызм, але ў сувязі з адтокам нямецкага насельніцтва колькасьць ягоных прыхільнікаў скарацілася. У Карагандзе таксама існуюць хрыьсціянскія абшчыны пратэстантаў.
У горадзе маюцца некалькі мячэтаў. Іслам зьяўляецца традыцыйнай рэлігіяй у дадзеным рэгіёне. Карагандынская дыяцэзія Каталіцкай царквы лацінскага абраду была заснаваная 7 ліпеня 1999 году, спадкаваўшы Апостальскую Адміністратуру Казахстану, якая зьяўляецца існай з 1991 году, і прыходу, існуючага з 1977 году, у гарадзкім раёне Майкудук, дзе пражывала вялікая колькасьць немцаў сасланых зь Нямецкай Паволскай рэспублікі й Паўночнага Каўказа.
Транспарт [рэдагаваць]
У цяперашні час асноўнымі відамі гарадзкога транспарту ёсьць аўтобусы й маршрутныя таксі. У былыя гады актыўна хадзілі таксама тралейбусы й трамваі.
Гарады-сябры [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Караганда — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў