Карадаг
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Карада́г (цюрк. чорная гара) — вульканічны масіў у Крыме, на беразе Чорнага мора, за 20 км на паўднёвы захад ад г. Феадосія, ва Ўкраіне.
Складаецца з купалападобнай Сьвятой гары, або г. Вялікі Карадаг (выш. 577 м), і Берагавога хрыбта з арыгінальнымі формамі выветрываньня. Складзены з туфаў і лаў. Радовішчы паўкаштоўных камянёў (сэрдалік, агат, яшма). Расьліннасьць прадстаўлена лясамі, стэпамі, зарасьнікамі нізкарослых цьвёрдалістых паўхмызьнякоў.
3 боку мора — бухты (Сэрдалікавая, Блакітная і інш.). Каля ўсходняга падножжа — курорт Планёрскае (Кактэбель).