Каракал
| Каракал | |
Каракал (Caracal caracal) |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Сысуны |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя |
| Атрад | Драпежныя |
| Сямейства | Каціныя |
| Род | Каракалы |
| Від | Каракал |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Caracal caracal | |
| Арэал | |
| Арэал | |
Карака́л, або пустынная (стэпавая) рысь (Caracal caracal) — драпежны сысун сямейства каціных.
[рэдагаваць] Апісаньне
Зьнешне нагадвае рысь, але драбнейшы па памерах, больш стройны і аднастайнай афарбоўкі. Даўжыня цела 65-82 см, хваста — 25-30 см, вышыня ў карку 45 см; вага — 11-19 кг. Вушы з кістачкамі (да 5 см) на канцах. На лапах разьвітая шчотка з шорсткай поўсьці, якая аблягчае перасоўваньне па пяску.
Футра кароткае і дыхтоўнае. Афарбоўкай нагадвае паўночнаамэрыканскую пуму (Felis concolor): пясчаны альбо чырвона-карычневы верх, белаваты ніз; па баках пысы чорныя адмеціны. Кістачкі і вонкавы бок вушэй чорныя. Вельмі рэдка сустракаюцца чорныя каракалы-мэляністы.
[рэдагаваць] Паходжаньне назвы
Назва «каракал» паходзіць ад турэц. karakulak «чорнае вуха», бо задні бок вушэй гэтых котак чорны. У Паўночнай Афрыцы каракала таксама называюць бербэрыйскай рысьсю.
[рэдагаваць] Падвіды каракала
- Caracal caracal caracal
- Caracal caracal algira
- Caracal caracal damarensis
- Caracal caracal limpopoensis
- Caracal caracal lucani
- Caracal caracal michaelis
- Caracal caracal nubicus
- Caracal caracal poecilictis
- Caracal caracal schmitzi
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |