Каралеўскі тракт
Каралеўскі тракт, таксама Ягайлаўскі, або Ягелонскі шлях (па-лацінску: Via Jagiellonica) — старадаўні гасьцінец у Вялікім Княстве Літоўскім і Польскім каралеўстве, што злучаў абедзьве сталіцы — Вільню і Кракаў.
У нашыя часы каралеўскі тракт адноўлены турыстычнай арганізацыяй «Ягелонскі шлях» у якасьці міжнароднага турыстычнага шляху «Via Jagiellonica»[1]. З нагоды 580-й гадавіны Гарадзенскай уніі заплянаванае падарожжа па гэтым шляху, які праходзіць па наступных маршрутах[2]:
- заходні (Кракаў—Вісьліца—Люблін—Беласток—Горадня—Вільня)
- усходні (Кракаў—Сандамір—Люблін—Берасьце—Вільня)
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Удзельнікі незвычайнага падарожжа пройдуць «ягелонскім шляхам» праз Беларусь // Туризм и отдых. — 28 траўня 2012.
- ^ «Via Jagiellonica». Cracovia — Lublinum — Vilna (pdf). Via Jagiellonica. Праверана 28 траўня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Via Jagiellonica (пол.)