Караль Прозар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Караль Прозар
Karal Prozar. Караль Прозар.jpg
Караль Прозар
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1759
Памёр: 1 лістапада 1841
Род: Прозары
Рэгаліі:
Ордэн Белага арла
Кавалер ордэна Ганаровага легіёну
Ордэн сьвятога Станіслава

Караль Прозар (1759 — 1 лістапада 1841, Хойнікі) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Апошні абозны вялікі літоўскі (17871794), тытуляваў сябе графам на Хойніках (Оўруцкі павет) і Астраглядавічах (Рэчыцкі павет).

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Прозараў гербу ўласнага, сын Юзэфа, ваяводы віцебскага.

Атрымаў выдатную адукацыю, актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцьці краіны. Займаў пасаду маршалака Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага (1787)[1], потым быў абозным (генэрал-кватармайстрам). Ухваляў Канстытуцыю 3 траўня 1791[2].

Пры падрыхтоўцы паўстаньня (1794) сабраў на яго падтрымку каля мільёна злотых, прадаўшы пры гэтым частку сваіх уладаньняў. Атрымаў ад Т. Касьцюшкі прызначэньне на генэрал-маёра, начальніка ўзброеных сілаў на Ўкраіне, Палесьсі, Падольлі і частцы Літвы, што адыйшла раней да Расейскай імпэрыі. Аднак з прычыны недасьведчанасьці ў вайсковай справе ня здолеў разгарнуць ваенных дзеяньняў, выехаў у Варшаву.

Караль Прозар

18 ліпеня 1794 атрымаў ад Т. Касьцюшкі прызначэньне на пасаду намесьніка радцы Найвышэйшай нацыянальнай рады і паўнамоцнага прадстаўніка пры ўсіх дывізіях войска Вялікага Княства Літоўскага (яму падпаракоўвалася Цэнтральная дэпутацыя Вялікага Княства Літоўскага). Выехаў у Вільню, па здушэньні паўстаньня ў эміграцыі.

Па атрыманьні амністыі вярнуўся ў Хойнікі (1802). У 1812 падтрымаў Напалеона, увайшоў у Часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага (старшыня Скарбовага камітэту). Да 1814 у эміграцыі.

3 1821 у Патрыятычным таварыстве, сябра правінцыйнага камітэту Літвы. У 1826 расейскія ўлады арыштавалі К. Прозара ў справе дзекабрыстаў і зьмясьцілі ў Петрапаўлаўскую крэпасьць, аднак у 1829 вызвалілі як «не належнага да справы»[3].

У часе гэтага зьняволеньня памерла жонка К. Прозара Людвіка (1828), якая ў пошуках мужа выехала ў Берасьце. Нябожчыцу перавезьлі на радзіму і пахавалі ў вуніяцкай бажніцы ў вёсцы Вялікі Бор (за некалькіх кілямэтраў ад Хойнікаў).

[рэдагаваць] Цікавыя факты

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Прозары // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 465.
  2. ^ Л. Д. Клок. Тайна хойніцкага пергаменту // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Хойніцкага раёна. — Мн., 1993.
  3. ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Прозары // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 466.
  4. ^ Сяргей Бельскі. Абозны Вялікага Княства // «Культура» № 36 (956), 4 верасьня 2010.

[рэдагаваць] Літаратура

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах