Караліна Харыкэйнз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Караліна Харыкэйнз
Дывізіён Паўднёва-ўсходні
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Ралі, Паўночная Караліна
Заснаваны 1972
Стадыён RBC Center (18 730)
Колеры Чырвоны, белы, чорны і шэры
Гісторыя Нью-Інгланд Ўэйлерз
1972—1979
Хартфард Ўэйлерз
1979—1997
Караліна Харыкэйнз
1997 — цяпер
Галоўны трэнэр Пол Марыс
Капітан Род Брындамор

Караліна Харыкэйнз (па-ангельску: Carolina Hurricanes) — прафэсійны хакейны клюб, які ўдзельнічае ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб разьмяшчаецца ў горадзе Ралі, штат Паўночная Караліна, ЗША. Гэта адзіная прафэсійная спартовая каманда ў горадзе. У 2006 годзе клюб упершыню ў сваёй гісторыі выйграў Кубак Стэнлі.

Гісторыя [рэдагаваць]

Днём нараджэньня клюбу можна лічыць 15 лістапада 1971 году, калі Рада дырэктараў толькі што створанай Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА) уключыла ў свае шэрагі пакуль што няісную каманду зь Нью-Інглэнду — прыгарад Бостану. У 1974 годзе «Ўэйлэрз» пераехалі ў Хартфард, сталіцу штата Канэктыкут. Дэбют «кітабояў» у Хартфардзе адбыўся 11 студзеня 1975 году. 10 з паловай тысяч гледачоў прыйшлі на матч супраць «маракоў» з Сан-Дыега.

22 чэрвеня 1979 году ў НХЛ афіцыйна былі прынятыя «Эдмантан», «Квэбэк», «Вініпэг» і «Хартфард», у выніку ў складзе Лігі апынуўся 21 клюб. У сэзоне 1985—86 «Хартфард» згуляў вельмі ўдала. Скончыўшы турнір з 84 пунктамі, «кітабоі» зусім нечакана выбілі ў першым раўндзе «Квэбэк Нордыкс» і былі блізкія да таго, каб прабіцца ў наступны тур, але ваюючы з «Манрэалем» на роўных на працягу ўсёй сэрыі, саступілі ў авэртайме вырашальнага 7-га матчу.

«Хартфард» у сярэдзіне 1990-х гадоў уяўляў сабою даволі сумнае відовішча, і зьмена становішча на каманду практычна не паўплывала. Сваю назву клюб атрымаў ад прыроднай зьявы (hurricane у перакладзе з ангельскай — ураган), характэрнай для штату Караліна, у якім нават ёсьць спэцыялізаваны навуковы цэнтар, дзе займаюцца адпаведнымі дасьледаваньнямі. Дакладней кажучы, маюцца на ўвазе ня проста моцныя ветравеі, а так званыя тарнада (альбо сьмерчы), што знайшло сваё адлюстраваньне ў лягатыпе клюбу «Караліна Харыкэйнз».

Сэзон 1997—98 «Караліна» правяла ў Грынзбара. Лёдавы палац у Ралі яшчэ не пабудавалі, таму часовым домам «Ураганаў» на працягу году было невялічкае амэрыканскае мястэчка. Першы грандыёзны посьпех прыйшоў да Караліны ў 2002 годзе. Абарончая сыстэма Марыса апынулася не па зубах шматлікім канкурэнтам. На першым этапе плэй-оф «Ураганы» разьбілі самы стабільны клюб апошніх гадоў «Нью-Джэрзі», на другім — «Манрэаль». У паўфінале, дзе «Харыкэйнз» чакала моцнае «Таронта». «Харыкэйнз» вышлі ў фінал Кубка Стэнлі, дзе былі спыненыя зорным «Дэтройтам». Паводле словаў Фрэнсыса, усё гэта ў яго камандзе было расцэненае як толькі крок на шляху да больш сур’ёзных дасягненьняў.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Караліна Харыкэйнзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў