Карась
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Карасi (Carassius) — род прэснаводных рыб сямейства карпавых.
Распаўсюджаныя 2 вiды рыбы:
- Карась звычайны, або залаты (Carassius carassius)
- Карась сярэбраны (Сarassius auratus), якi бывае 2 падвiдаў.
Пашыраны ў Эўразii. Адзiн падвiд (Сarassius auratus auratus, кітайскі срэбраны карась), ад якога паходзiць акварыумная залатая рыбка, жыве ў Кiтаi, другi (Сarassius auratus gibelio) — ад басэйну Амура да Эўропы. На Беларусь карась сярэбраны завезены ў 1948. Жывуць у азёрах, рэках, сажалках.
Даўжыня да 50 см, маса да 5 кг. Луска буйная. Цела высокае, сьпiна цёмна-карычневая, бакi залацiстыя. Палавая спеласць дасягаецца праз 2—5 гадоў. Для карася сярэбранага ўласцiвы гiнагенэз. Нераст парцыённы. Кормяцца бентасам, планктонам, воднай расьлiннасцю, дэтрытам. Зiмуюць на дне вадаёмаў, у муле.
- Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»