Каратэ
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каратэ (ад па-японску: 空手道, вымаўляецца IPA [ka'ɽate]; каратэдо: «шлях пустой рукі») — японскае баявое мастацтва. Дадзенае напісаньне было прыдумана ў 1929 годзе Фунакосі Гіцінам пад уплывам ідэяў дзэн-будызму, дагэтуль яго запісвалі як 唐手, што прыкладна азначае «кітайская рука». Ерогліф 唐 азначаў дынастыю Тан у Кітае, і стаў сынонімам Кітая ў тагачаснай Японіі, якая актыўна пераймала розныя адгалінаваньні культуры з Паднябеснай. Менавіта тады кітайскае ўшу і трапіла на Акінаву, атрымаўшы назву «рукі Тан».
Гл. таксама [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Каратэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў