Карльсруэ
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Карльсруэ (па-нямецку: Karlsruhe) — горад у Нямеччыне, у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг, разьмешчаны ў навакольлях ракі Райн недалёка ад француска-нямецкай мяжы.
Карлсруэ зьяўляецца трэцім паводле колькасьці насельніцтва (290736 чалавек на 31 сьнежня 2008) горадам зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг і 21-м у Нямеччыне.
У «рэзыдэнцыі права», як часам называюць Карльсруэ, разьмешчаны Фэдэральны канстытуцыйны суд, Фэдэральны суд і Генэральная пракуратура Нямеччыны, а таксама шматлікія фэдэральныя і зямельныя ведамствы. У горадзе пражывае вялікая колькасьць чыноўнікаў і дзяржслужбоўцаў.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Карльсруэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра Нямеччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |