Карляс Кастанэда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Карляс Cэcар Сальвадор Аранія Кастанэда (па-гішпанску: Carlos César Salvador Araña Castaneda; 25 сьнежня 1925 (альбо 1931, альбо 1935), Кахамарка, Пэру — 27 красавіка 1998, Лос-Анджэлес, ЗША) — амэрыканскі пісьменьнік і антраполяг (доктар філязофіі па антрапалёгіі), этнограф, мысьляр эзатэрычнай накіраванасьці і містык, аўтар кніг-бэстсэлераў, прысьвечаных шаманізму і выкладу незвычайнага для заходняга чалавека сьветапогляду. Сам Кастанэда карыстаўся тэрмінам магія, аднак, паводле яго словаў, гэты панятак ня цалкам перадае сутнасьць вучэньня, заснаванага на традыцыях старажытных і новых «відушчых» — талтэкаў, — «Шляхі воіна».