Карл Апэрман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карл Опэрман
23 лістапада (4 сьнежня) 17662 ліпеня 1831(1831-07-02) (64 гады)
Партрэт Карла Іванавіча Опэрмана працы Джорджа Доў. Ваенная галерэя Зімняга палаца, Эрмітаж (Санкт-Пецярбург)
Месца нараджэньня Дармштат
Месца сьмерці Выбарг
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя
Род войскаў інжынэрныя
Званьне Інжынэр-генэрал
Бітвы/войны Барадзінская бітва,
Бітва пад Малаяраслаўцам,
Бітва пад Красным,
Дрэздэн (1813),
Ляйпцыг (1813)
Вежа Опэрмана ў Бабруйскай фартэцыі

Карл Іванавіч Опэрман (па-расейску: Карл Иванович Опперман) (1765- 2 ліпеня 1831) — расейскі ваенны дзяяч і інжынэр.

Нарадзіўся ў Дармштаце. У 1783 г. перайшоў у расейскае падданства і пачаў службу ў якасьці інжынэр-капітана Інжынэрнага корпусу. У час расейска-швэдзкай вайны 17881790 гг. кіраваў пабудовай берагавых батарэй. У 1793 г. склаў плян умацаваньня заходняй мяжы Расейскай імпэрыі шляхам будаўніцтва фартэцыяў у Бабруйску і Дынабургу. У 1796 г. быў пераведзены ў картаграфічнае ведамства, дзе склаў апісаньне заходніх межаў імпэрыі, прапанаваўшы будаўніцтва ўмацаваньняў у Берасьці. Перад вайною 1812 г. у якасьці дырэктара Інжынэрнага дэпартамэнту Ваеннага міністэрства аб’ехаў усе ўмацаваньні на мяжы. Прымаў актыўны ўдзел у расейска-францускай вайне 18121813 гг. Удзельнічаў у аблогах фартэцыяў у Торне, Данцыгу, Модліне. У 1818 г. Опэрман прызначаны генэрал-інспэктарам па інжынэрнай частцы. Яму былі даручаны працы па мадэрнізацыі і ўдасканаленьню фартыфікацыйных умацаваньняў Расеі.


Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пивоварчик, С. А. Белорусские земли в системе фортификационного строительства Российской империи и СССР (1772—1941). — Гродно: ГрГУ, 2006.